Быхаў. Аэрадром.
Славутасьць
Беларусь. Магілёўская вобласць. г. Быхаў, вул. Авияцыйная, 2.
0
302
01.09.2024
Апісанне
Каля Быхава маецца самы вядомы на Беларусі ў савецкія часы ваенны аэрадром гісторыя якога пачынаецца яшчэ з 1914 годзе, калі легендарны П. Несцераў здзяйсняў пералёт Кіеў – Піцербург і прыземліўся ў Быхаве каля чгуначнай станцыі, каб дазаправіца. Вялікі аэрадром з грунтовай узлётнай паласой быў пабудаваны ў 1938 годзе. А ўжо сучасны аэрадром з бетоннай узлётнай паласой быў пабудаваны пасля вайны, калі тут базіравалася стратэгічная авіацыя Ваена-Марскога Флота Савецкага Саюза, якая мела на ўзбраенні ядзерную зброю.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

З дзецьмі

Актыўны адпачынак
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.5179514
Даўгата: 30.2402858
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.09.2024
Быхаў. Аэрадром
Праехаў у Быхаве за чыгуначны вакзал вы апыніцеся ў прыгарадзе, які ў савецкія часы быў горад у горадзе – гэта былы вайсковы гарадок ваенных лётчыкаў. Калісці засякрэчаная закрытая зона, куды без спец дакументаў было не патрапіць. А зараз вы смела можаце праехаць праз гарадок , мінуя помнік самалёту, потым павярнёце на права і выедзеце прама на тэрыторыю самага вялікага і самага значнага на тэрыторыі Савецкай Беларусі ваеннага аэрадрома. Зможаце праехаць па узлётнай бетоннай паласе, пабываць у земляных капанірах, дзе захоўваліся самалёты, а пры вялікім жаданні, калі дапросіце мясцовых тубыльцаў, то вам пакажуць бункер, дзе калісці захоўвалася ядзерная зброя. Першы раз Быхаў упамінаецца ў сувязі з авіяцыяй у 1914 годзе, калі легендарны авіятар Пётр Мікалаевіч Несцераў здзяйсняў пералёт Кіеў - Піцербург і адным з месц, дзе ён вырашыў дазаправіць свой самалёт быў Быхаў. Гэта гістарычная падзея адбылася 24 мая 1914 года. У 1938 годзе быў у Быхаве абсталяваны ваенны аэрадром з грунтовай узлётнай паласой і вяліся працы па будаўніцтву бетоннай паласы. Калі пачалася вайна, то тут базіраваліся бамбандзіроўшчыкі, знішчальнікі і штурмавікі. У пачатку ліпеня 1941 года гітлераўцы разбамбілі ўжо пусты аэрадром, бо савецкая авіацыя паспела перабазіравацца на запасны аэрадром пад Клімавічамі. У час акупацыі гітлераўцы выкарыстоўвалі аэрадром і яго неаднойчы бамбіла савецкая авіяцыя. Адразу пасля вайны на аэрадроме пачынае базіравацца дальнебамбардзіровачная авіяцыя і аднаўляецца будаўніцтва новай бетоннай узлётнай паласы, якую першапачаткова будавалі нямецкія ваеннапалонныя. А з паступленнем новай ваеннай тэхнікі будуецца ядзерны арсенал, які з сябе ўяўляў полупадземныя збудаванні. Для гэтых мэтаў працавала 2 бетонных завода. Будаўніцтва вялося вельмі хутка і якасна. У 1975 годзе адбываецца рэканструкцыя бетоннай узлётнай паласы. Даўжыня паласы становіцца 3400 метраў, а шырыня 80, таўшчыня бетоннага пакрыцця складае 80 санціметраў. 57- я Красназнамёная Смаленская марская ракетаносная авіяцыйная дывізія, якая тут базіравалася, лічылася лепшай у авіяцыі ВМФ СССР. 30 лётчыкаў дывізіі былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. У часы перабудовы і адлігі аэрадрому ў Быхаве надзялялася вялікая ўвага і сюды з візітам восенню 1990 года завітаў прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў. Але ўсё гэта было за савецкімі гадамі. На сённяшні час, аэрадром занядбаны. Тут можа любы прыехаць пакатацца, пафатаграфаваць і паразмаўляць з абарыгенамі аб былой вайсковай магутнасці савецкай імперыі.
Каментары
Усяго каментароў: 0