Знай свой край

Знай свой край

Вялікія Круговічы. Сядзіба Абуховічаў

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Брэсцкая вобл., Ганцавіцкі район, Вялікія Круговічы.

0

136

15.01.2025

Апісанне

У мястэчку Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна была сядзіба вядомага магнацкага роду на Беларусі Абуховічаў. У 19 стагоддзі Абуховічы тут заснавалі аднапавярховы драўляны невялікі палац і гаспадарчыя пабудовы. Быў пасаджаны парк. Да нашага часу захавалася мураваная капліца – пахавальня і парк у якім ёсць некалькі векавых дубоў некаторым з якіх па 400 год. У мястэчку ёсць драўляная царква 18 стагоддзя, якую фундавалі Абуховічы.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.77822273
Даўгата: 26.62480098

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.01.2025

Вялікія Круговічы. Сядзіба Абуховічаў.

У мястэчку Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна захаваўся парк і капліца–пахавальня ад былой сядзібы Абуховічаў.  Род Абуховічаў ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай мелі вялікі ўплыў і валодалі агромнымі маёнткамі і ўладаннямі. І адна з іх сядзібаў была ў Вялікіх Круговічах.


У 19 стагоддзі ў мястэчку Абуховічы пабудавалі драўляны аднапавярховы невялікі палац, які пасля Вялікай Айчыннай вайны прыстасавалі пад мясцовую бібліятэку. Будынак згарэў у 1950–я гады.


У сядзібе быў цэлы шэраг гаспадарчых будынкаў: млын, свіран, леспапілка, сыраварня і іншыя пабудовы. Каля сядзібы быў пасаджаны новы парк, які складаў па плошчы 5 гектараў. У парку маецца некалькі векавых дубоў, некаторым з якіх ужо па 400 год. Акрамя дубоў, у парку растуць вязы, клёны, таполі, каштаны і іншыя віды. 


Да нашага часу захавалася капліца–пахавальня Абуховічаў. Па некаторым дадзеным капліца была пабудавана ў 18 стагоддзі, а па іншым крыніцам у 19 – м. Капліца пабудавана ў стылі класіцызму. Мае прамавугольнік у плане. Накрыта двухсхільным дахам. Пад капліцай маецца склеп.


У мястэчку захавалася праваслаўная драўляная царква 18-га стагоддзя Святога Георгія, якую фундавалі Абуховічы. Першапачаткова храм належыў уніяцкім вернікам, а потым перайшоў да праваслаўных. Царква мае статус помніка архітэктуры.

Каментары

Усяго каментароў: 0