Знай свой край

Знай свой край

Ганцавічы. Помнік Якубу Коласу

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 18

0

151

14.01.2025

Апісанне

У цэнтры Ганцавіч у 2011 годзе быз усталяваны помнік Народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу (1882 – 1956). Помнік урачыста адчынілі на рэспубліканскім свяце Дзень беларускага пісьменства, які праходзіў у Ганцавічах. Аўтарамі помніка сталі скульптары П. Герасіменка і А. Грушчанкова. У маладосці Я. Колас нейкі час працаваў у Ганцавіцкім раёне ў мястэчку Люсіна.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.76039648
Даўгата: 26.42473742

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.01.2025

Ганцавічы. Помнік Якубу Коласу

У цэнтры горада Ганцавічы на вуліцы Кастрычніцкай недалёка ад краязнаўчага музея знаходзіцца помнік Народнаму паэту Якубу Коласу (1882 – 1956). Сапраўднае імя пісьменніка Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.

 Помнік быў усталяваны ў 2011 годзе, калі ў Ганцавічах праходзіла рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства. Аўтарамі помніка сталі скульптары Алеся Грушчанкова і Павел Герасіменка. Прататыпам помніка паслужыў вядомы фатаздымак маладога Якуба Коласа, таго часу, калі ён працаваў настаўнікам ў вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раёна. Помнік выкананы з бронзы і граніту. Якуб Колас з'яўляецца класікам беларускай літаратуры, драматургам, паэтам, перакладчыкам, празаікам, крытыкам, мовазнаўцам, грамадскім дзеячом і педагогам. Акадэмік беларускай Акадэміі Навук.

Нарадзіўся ў 1882 годзе ў Стаўбцоўскім раёне. Быў ахрышчаны ў царкве Святой Ганны ў Стоўбцах. Бацька працаваў лесніком у князя Радзівіла. Сам навучыўся грамаце, а затым скончыў народнае вучылішча ў Мікалаеўшчыне. Затым навучаўся ў Нясвіжы ў настаўніцкай семінарыі і ў гэты час пачаў пісаць свае першыя творы. Пасля семінарыі працаваў на Заходнім Палессі у Ганцавіцкім і Пінскіх раёнах.

У час Першай сусветнай вайны працаваў настаўнікам у эвакуацыі ў Расіі і ў 1921 годзе быў выкліканы ўрадам БССР у Мінск. Працаваў у Інбелкульце. Выкладаў у БДУ і іншых навучальных установах. У 1926 годзе атрымаў званне Народнага паэта Беларусі. У часы сталінскіх рэпрэсій дома ў паэта неаднойчы праходзілі вобыскі, выклікаўся на допыты.

Каментары

Усяго каментароў: 0