Знай свой край

Знай свой край

Казімірава. Касцёл Святога Юзафа Рамесніка.

Храм

Храм

Беларусь, Магілёўская вобл., Асіповіцкі раён, Казімірава.

Апісанне

У Асіповіцкім раёне ў вёсцы Казімірава пабудаваны драўляны Каталіцкі Касцёл Святога Юзафа. Храм узведзены на мясцовых могілках. У часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі ўласнік мясцовага маёнтка Ян Аляхновіч прасіў дазвол у мясцовых уладаў на пабудову каталіцкай капліцы, але яму было адмоўлена. Касцёл пабудавалі толькі ў 1906 годзе. У касцёле быў усталяваны арган.

У часы СССР на нейкі час касцёл зачынілі, а будынак быў прыстасаваны пад збожжасховішча.
Помнік узведзены ў стылі народнага драўлянага дойлідства. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.03.2025

Казімірава. Касцёл Святога Юзафа.

У мястэчку Казімірава Асіповіцкага раёна на мясцовых магілках пабудаваны драўляны каталіцкі касцёл. Храм асвечаны ў гонар Святога Юзафа. У часы Расійскай імперыі ў 1862 годзе гаспадар маёнтка ў Казімірава Ян Аляхновіч прасіў дазвол на ўсвядзенне каталіцкай капліцы на мясцовых магілках у Казімірава. У капліцы планавалась чатыры разы на год праводзіць службу за супакой памерлых.


         Але Аляхновічу адмовілі па некалькіх прычынах. Колькасць каталікоў у мястэчку была невялікая, і побач у суседных мястэчках былі праваслаўныя цэрквы. Недалёка знаходзіўся касцел, напрыклад у Бабруйску і ў Свіслачы. І пан Аляхновіч на той час быў маладым і здаровым чалавекам, і яму зусім не складана было паехаць у іншы касцел.


       У пачатку 20-га стагоддзя ў 1900 годзе была заснавана парафія. Каталіцкi касцел пабудавалі ў 1905 - 1906 гадах. На падмурку будынка ёсць памятныя надпісы з датай пабудовы 1906 год. У касцеле быў арган.

У часы Савецкага Саюза храм зачынілі на кароткі час, і прыстасавалi пад зернесховішча. Але людзі прыходзілі ўсё роўна да касцела на службу. Ішлі з абразамі і з харугвамі.


       На сеннняшні час свайго ксяндза ў касцеле няма, і сюды прыязжае на вялікія каталіцкія святы манах-францысканец.


      Помнік узведзены ў стылі народнага дойлідства. Асноўны аб'ем у плане мае прамавугольную форму. Складаецца будынак з двух архітэктурных частак: малой залы і апсіды. Накрыты двухсхільным дахам, а над апсідай вальмавы дах. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам. Над фасадам надбудавана невялікая двух'ярусная чацверыковая вежачка.

Каментары