Знай свой край

Знай свой край

Беразіно. Сядзіба Патоцкіх.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобл., г. Беразіно, вул. Наберажная, 1.

0

304

02.09.2024

Апісанне

Па сярэдзіне трасы Мінск – Магілёў ёсць невялікі раёны гарадок Беразіно, у якім у 19 стагоддзі вядомы род Патоцкіх пабудавалі сабе летнюю рэзідэнцыю. Сядзіба знаходзіцца на самым беразе ракі Беразіна, адкуль адкрываецца прыгожы від на пойму. Каля сядзібы захаваліся парэшткі парка.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Батанічны

Батанічны

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.83645009
Даўгата: 28.99968562

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

02.09.2024

Беразіно. Сядзіба Патоцкіх.

Гарадок Беразіно выглядае зусім па сучаснаму, але яму ўжо 600 год. І тут існуе два дарэвалюцыйных будынка: мураваны склад пры бровары, зроблены з чырвонай цэглы і на беразі ракі Бярэзіна двухпавярховы панскі дом Патоцкіх. Самі Патоцкія ў 19 стагоддзі жылі ў Варшаве і сюды прыязжалі на лета на адпачынак. Калі мы зараз улетку ў час нашага адпачынку імкнемся выехаць за межы Беларусі ў далёкія заморскія краіны, то да рэвалюцыі паны з буйных гарадоў дужа любілі будаваць сабе сядзібы ў самых глухіх мясцінах Беларусі і адпачываць сярод нашай непаўторнай прыроды. Будынак сядзібы пабудаваны ў пачатку 19 стагоддзя, мураваны , двухпавярховы ў стылі класіцызму. Паколькі будынак знаходзіцца на самым беразе ракі, то бераг быў умацаваны бутавай каменнай падпорай. Будынак накрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада на чатырох пілонах знаходзіцца мезанін, які завяршаецца трохвугольным франтонам. Аконныя праёмы прамавугольныя . Калідорная планіроўка дома вылучаецца цэнтральны вестыбюль і круглая парадная зала. У савецкія часы ў будынку была школа. У апошнія гады сядзіба пустуе і стаіць занядбаная. У будучым тут плануецца адчыніць раённы краязнаўчы музей.

Каментары

Усяго каментароў: 0