Багацькаўка. Літаратурны музей Максіма Гарэцкага
Музей
Беларусь, Магілёўская вобл., Мсіслаўскі р., в. Багацькаўка.
0
267
12.11.2024
Апісанне
У Мсціслаўскім раёне ў мястэчку Малая Багацькаўка нарадзіліся выбітныя беларускія дзеячы – класік беларускай літаратуры, пісьменнік і грамадскі дзеяч Максім Гарэцкі (1893 – 1900) і акадэмік, пісьменнік і грамадскі дзеяч Гаўрыла Гарэцкі (1900 – 1989). Браты Гарэцкія зрабілі для Беларусі і беларускага народа вельмі шмат і іх імёны ўшанаваныя ў нас па ўсёй краіне. У пачатку 1990- х гадоў быў створаны Літаратурны музей Максіма Гарэцкага, які зараз з'яўляецца філіялам Мсціслаўскага гісторыка – археалагічнага музея.
Катэгорыі

Платна

Літаратурны

Экспазіцыя

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.1185827
Даўгата: 31.4216417
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.11.2024
Багацькаўка. Літаратурны музей Максіма Гарэцкага
Мсціслаўшчына-Радзіма класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага і акадэміка Гаўрылы Гарэцкага. Паміж горадам Мсціславам і горкамі, недалёка ад трасы, ёсць вёска Багацькаўка. Там знаходзіцца Літаратурны музей Максіма Гарэцкага.
Максім Гарэцкі (1893-1938) - класік беларускай літаратуры, пісьменнік, грамадскі дзеяч, літаратуразнаўца і фалькларыст. Адзін з заснавальнікаў Нацыянальнай мастацкай прозы. Аўтар першай"гісторыі беларускай літаратуры". Разам з братам г. Гарэцкім выдаў "Руска-беларускі слоўнік". Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Малая Багацькаўка. Быў жанаты на пісьменніцы і перакладчыцы Леаніле Чарняўскай (1893-1976). Запісаў ад сваёй маці Еўфрасінні Міхайлаўны больш за 300 народных песень і выдаў асобнай кніжкай.
Гаўрыла Гарэцкі (1900 - 1989) - родны брат м.Гарэцкага, эканаміст, геолаг, географ, археолаг, грамадскі дзеяч, акадэмік Беларускай акадэміі навук. Доктар геолага-мінералагічных навук.
З цягам часу вёскі Малая і вялікая Багацькаўкі аб'ядналі ў адну вёску Багацькаўка. А літаратурны музей адкрылі толькі ў 1993 годзе. Аўтэнтычны дом братоў Гарэцкіх быў знішчаны пажарам яшчэ ў савецкія часы, і той будынак, дзе цяпер музей – гэта навадзел. Але новы будынак адноўлены па старых старых фота і планах. Будынак уяўляе з сябе беларускі вясковы дом 19 стагоддзя, які складаецца з 3-х частак: цёмнай, ацяплянай, светлай, халоднай часткі і сенцаў. Экспазіцыя размяшчаецца ў дзвюх залах, дзе распавядаецца пра жыццёвы і творчы шлях братоў Гарэцкіх. На мясцовых могілках пахаваныя бацькі пісьменніка.
Уваход у музей платны. Музей з'яўляецца філіялам Мсціслаўскага раённага гісторыка-археалагічнага музея. Пастаяннага супрацоўніка ў музеі няма, і каб убачыць экспазіцыю, неабходна спачатку звязацца з музеем у Мсціславе. Дарога ў Багацькаўку з трасы Горкі-Мсціслаў добрая з цвёрдым пакрыццём. Каля музея ёсць аўтастаянка.
Каментары
Усяго каментароў: 0