Знай свой край

Знай свой край

Мазалава. Манастыр.

Храм

Храм

Беларусь, Магілёўская вобл., Мсціслаўскі раён, Мазалава.

0

242

04.10.2024

Апісанне

У Мазалава першы манастыр заснаваны яшчэ у 14 стагоддзі князем мсціслаўскім Лугвенам. У 17 стагоддзі манастыр значна пашыраны дзякуючы ахвяраванням мсціслаўскай шляхты. Напрыканцы 18 стагоддзя дзейнічала 2 мураваных храма і пры манастыры працавала дзве школы. У часы савецкай улады манастыр зачынены і прыйшоў у заняпад. У апошнія гады адрэстаўравана царква Святога Ушэсця.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.97927559
Даўгата: 31.57179871

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.10.2024

Мазалава. Манастыр.

Калі будзеце ехаць у Мсціслаў праз Чавусы, то за 10 кіламетраў да горада Мсціслава вы бабачыце на самым узгорку высокі мураваны храм – гэта царква Святога Ушэсця. Паводле пісьмовых крыніц першы манастыр у 14 – м стагоддзі у Мазалава заснаваў сам легендарны мсціслаўскі князь Сямён Лугвеній, сын Вялікага князя Літоўскага Альгерда. У 1665 годзе манастыр значна пашыраны дзякуючы ахвяраванням Мараяне Сухадольскай, дачке мсціслаўскага стольніка Мікалая Сухадольскага. У пачатку 18 стагоддзя манастыр перайшоў да ўніятаў. А напрыканцы 18 стагоддзя зноў перайшоў да праваслаўных. Пры манастыры працавала дзве школы царкоўнапрыхадскія для хлапцоў і дзяўчат. У 1799 годзе за грошы графіні Чарнышовай пабудавана царква Святога Ушэсця. А ў 1827 – 1832 гадах царква была перабудавана па праекту архітэктара А.І. Мельнікава. На пачаттку 20 стагоддзя ў манастыры было каля 80 манахінь. Манастыр зачынены ў 1920 – х гадах і ў будынках былі адчынены сельсавет і дзіцячы садок. З цягам часу цэрквы і гаспадарчыя будынкі прыйшлі ў заняпад. У апошнія гады мураваная царква Святога Ушэсця адрамантавана і зараз дзейнічае, як праваслаўны храм. Царква пабудавана ў стылі класіцызму і ўяўляе сабой крыжовакупальны храм з паўцыркулярнай апсідай. Вертыкальнай дамінантай з'яўляецца чатырохярусная вежа – званіца.

Каментары

Усяго каментароў: 0