Знай свой край

Знай свой край

Старыя Пескі. Царква Святой Троіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, Старыя Пескі.

0

131

25.01.2025

Апісанне

У мястэчку Старыя Пескі Бярозаўскага раёна ёсць сядзіба Пуслоўскіх і драўляная праваслаўная царква Святой Троіцы. Храм узведзены ў пачатку 19 стагоддзя на месцы згарэўшай старой царквы. У інтэр'еры захаваўся іканастас 19 стагоддзя. Помнік узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Складаецца з двух асноўных частак. Будынак адрамантаваны ў апошнія гады. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.51014244
Даўгата: 25.20701913

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

25.01.2025

Старыя Пескі. Царква Святой Троіцы.

У Бярозаўскім раёне ёсць цікавае мястэчка Пескі, якое ўтварылася са Старых і Новых Пескаў. Перадусім сюды едуць пабачыць сядзібна–паркавы комплекс магнатаў Пуслоўскіх - помнік 18–19 стагоддзяў эпохі класіцызму. Парк, гаспадачыя пабудовы і велічная брама нікога не пакідаюць абыякавымі.


І вельмі часта, па заўвагай турыстаў і гасцей, застаецца старажытная драўляная праваслаўная царква Святой Троіцы, якая знаходзіцца на ўскрайку мястэчка. У 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі мястэчка ўваходзіла ў склад Гродзенскай губерніі Слонімскага ўезда.

У 1827 годзе была пабудавана Траецкая царква. Дагэтуль тут была старая Траецка царква, якую знішчыў пажар. У 1878 годзе ў храме быў усталяваны новы драўляны іканастас. Царкву адрамантавалі ў савецкія часы ў 1968 годзе.


Царква пабудавана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з двух асноўных частак: малітоўная зала і апсіда. Да галоўнага фасада прыбудаваны казырок на драўляных слупах. Над галоўным фасадам надбудавана чацвярыковая вежа – званіца, якая завершана шматгранным шатром. Царква адрамантавана ў апошнія гады. Тэрыторыя побач з храмам добраўпарадкавана.

Каментары

Усяго каментароў: 0