Містычныя мясціны Беларусі.
Апісанне
Беларусь - краіна са старажытнай гісторыяй, поўнай містычных таямніц. За спакойнымі краявідамі хаваецца свет зданяў, праклёнаў і невытлумачальных з'яў.
Маршрут пачынаецца на Берасцейшчыне, у вёсцы Парэ, празванай «вёскай вампіраў». Унікальныя пахавальныя абрады з дубовымі накатамі, валунамі і асінавымі каламі, па легендах, утрымлівалі памерлых у свеце мёртвых, не даючы ім стаць ўпірамі.
Сэрца беларускай містыкі - Гродзенская вобласць.
Тут руіны Косаўскага замка натхнілі Караткевіча на "Караля Стаха".
У Лідскім замку блукаюць прывіды воінаў, а ў Гальшанах жывуць Белая Панна і Чорны Манах.
У Крэўскім замку ў сценах дагэтуль блукае прывід замураванай жонкі.
У цэнтры краіны Нясвіжскі замак ахоўвае прывід чорнай Дамы - Барбары Радзівіл.
Ва Уздзе стаіць егіпецкая піраміда-пахавальня для магічных рытуалаў, а ў Налібоцкай пушчы — маёнтак з прывідам замураванай пакаёўкай.
Таямніцы хаваюць і азёры.
На месцы возера Свіцязь, паводле падання, стаяў горад, а цяпер яго русалкі завабліваюць падарожнікаў. Мёртвае возера пазбаўлена жыцця, а яго цішыня і пах серавадароду наводзяць жах.
Нават Мінск не пазбаўлены містыкі: у гатэлі «Манастырскі» госці сустракаюць прывід манаха, а ля Ратушы блукае душа пакаранага шляхціца Валадковіча.
Гэтыя месцы - толькі частка містычнай спадчыны.
Іх легенды варта даследаваць асабіста, каб дакрануцца да загадкавага духу беларускай гісторыі.
Аўтар: Артём Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
19г 7мін
Час на агляд:
16г
Адлегласць (км):
1 357,8 км

Па рэгіёне

На машыне












