Гродна. Фара Вітаўта (памятны знак).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, Савецкая плошча.
0
41
26.02.2025
Апісанне
У самым цэнтры горада Гродна на Савецкай плошчы ёсць сквер, дзе раней знаходзіўся касцёл Фара Вітаўта. Храм быў разбураны ў 1961 годзе. Некалькі гадоў таму на падмурках храма быў усталяваны памятны знак з выявай праваслаўнага крыжа і каталіцкага крыжа. Падмуркі добра захаваліся да нашага часу, і гродзенцы спадзяюцца, што ў будучыні святыню можна будзе адбудаваць.
Драўляны касцёл быў пабудаваны ў канцы 14-га стагоддзя па загадзе князя Вітаўта. Каменны храм узведзены ў 16 стагоддзі на грошы караля Стэфана Баторыя. У 19 стагоддзі касцёл перабудавалі пад праваслаўную царкву.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.6786397
Даўгата: 23.82862821
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
26.02.2025
Гродна. Памятны знак Фары Вітаўта.
У гістарычным цэнтры Гродна на Савецкай плошчы насупраць касцела ёсць сквер. У самым цэнтры гэтага вялікага сквера знаходзицца памятны знак з выявай каталіцкага і прававога крыжа. На гэтым месцы знахадзіўся каталіцкі касцёл пад назвай Фара Вітаўта, які потым перабудавалі ў праваслаўную царкву. Храм знеслі ў 1961 годзе, але падмуркі захаваліся, і гарадзенцы мараць, што прыйдзе час, і Фару Вітаўта адбудуюць.
Касцел пабудаваны 14 стагоддзя па загадзе князя Вітаўта на заходнім баку гандлевай плошчы. У 1494 годзе храм рамантавалі па загадзе вялікага князя літоўскага Аляксандра І ў 1551 годзе зноў рамантавалі па загадзе караля Боны Сфорцы.
У 1584-1587 гадах па фундацыі караля Стэфана Баторыя ўзведзены мураваны касцел. Меркуецца, архітэктарам быў італьянец езуіт Джавані Марыя Бернардоні і прыдворны архітэктар караля Юзаф Ройтэн. Касцел быў трохнефны, пабудаваны ў стылі маньерызму з рысамі готыкі і быў павернуты апсідай да плошчы.
У пачатак 19 стагоддзя ў часы Расійскай імперыі будынак перадалі праваслаўнай царкве і перабудавалі храм у стылі класіцызму. Асвецілі царкву ў гонар Святой Сафіі. У 1896 – 1899 гадах перабудаваны ў псеўда-рускім стылі архітэктарам Мікалаем Чагіным.
У 1919 годзе, калі Гродна апынуўся пад уладай Польшчы, храм перадалі зноў каталіцкім вернікам. Храм перабудавалі і вярнулі гатычныя рысы.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны гарадзенскія ўлады прынялі рашэнне аб зносе святыні. Касцёл узарвалі ў 1961 годзе. Падмуркі храма захаваліся да нашага часу.
Каментары
Усяго каментароў: 0