Знай свой край

Знай свой край

Заслаўе. Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобласць, Заслаўе, вул. Рынкавая, 1

0

301

30.10.2024

Апісанне

Горад Заслаўе з'яўляецца адным з найстаражытных гарадоў Беларусі, яму больш за тысячу гадоў. У гістарычным цэнтры Заслаўя знаходзіцца каталіцкі храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, пабудаваны ў 1774 годзе на сродкі тагачаснага ўладальніка горада Антонія Пшаздзецкага.

У другой палове XIX стагоддзя касцёл быў зачынены, а пазней перабудаваны і пераасвячоны ў праваслаўную царкву. У час Вялікай Айчыннай Вайны храм моцна пацярпеў. У 1998 г. храм вернуты католікам. Касцёл дзейны, рэстаўрацыйныя працы вядуцца дагэтуль.

З'яўляецца помнікам архітэктуры позняга барока. Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гістарычнае

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.00315241
Даўгата: 27.2915972

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

С Н

30.10.2024

Заслаўе. Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў Заслаўі яшчэ ў 1627 г. тагачаснымі ўладальнікамі горада Глебавічамі. У 1753 годзе Заслаўе і яго наваколле набывае Антоні Пшаздзецкі, граф Заслаўскі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ. За 150 гадоў стары драўляны касцёл састарэў, і да 1774 года на яго месцы ўзвялі новы каменны велічны касцёл па ініцыятыве і на сродкі новага ўладальніка Заслаўя. Ёсць непацверджаная версія, што аўтарам праекта быў італьянскі архітэктар Джавані Батыста. Касцёл пабудаваны ў стылі позняга барока. Аднанефны, мае паўкруглую апсіду і дзве рызніцы. Таўшчыня сцен храма дасягае 2 метраў. У ніжняй частцы, пад алтаром, размяшчаўся магільны склеп сям'і Пшаздзецкіх.

Пасля "польскага" паўстання 1863 года, касцёл закрываюць. Праз некалькі гадоў, пасля перабудовы ў 1868 годзе, касцёл асвячаюць як праваслаўную царкву. Быў зняты шчыпковы дах, і заменены светлавым барабанам. Мясцовыя каталікі прасілі захаваць старажытны абраз Панны Марыі, захавалася таксама найменне храма ў гонар Раства Багародзіцы.

Царква ў сценах былога касцёла існавала да вайны, у 1941 г. будынак быў пашкоджаны, службы спыніліся. Па расказах мясцовых, снарад упаў прама ў сярэдзіну, прабіў дах і па нейкай прычыне там не ўзарваўся. Але дах быў разбураны, а сцены ацалелі практычна да самага верху. Да 1998 года будынак пуставаў, пакуль не быў перададзены зноў каталікам. Рэстаўрацыя паўразбуранага будынка зацягнулася, але пры гэтым у 2013 годзе касцёл асвячоны арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

Каментары

Усяго каментароў: 0