Знай свой край

Знай свой край

Замак у Мазыры.

Замак

Замак

Беларусь, Гомельская вобл., г. Мазыр, ул. Гара Камунараў, 8.

0

277

30.09.2024

Апісанне

Замак у горадзе Мазыры існаваў у часы Вялікага княства Літоўскага і быў пабудаваны ў 16 стагоддзі на высокім беразе ракі Прыпяць. Замак быў драўляны і неаднойчы гарэў і перабудоўваўся. Напрыканцы 18 стагоддзя прыйшоў у заняпад. У 2005 годзе быў адчынены ўнікальны музей на замкавай гары пад назвай “Мазырскі замак” з трыма вежамі. Уваход на Замкавую гару платны. З гары адкрываецца вельмі прыгожы краявід на горад і на Прыпяць.

Катэгорыі

Платна

Платна

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.0481083
Даўгата: 29.26840428

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.09.2024

Замак у Мазыры.

Старажытны горад Мазыр узнік на высокім мысе паміж двумя аўрагамі на высокім беразе Прыпяці. Горад уваходзіў спачатку у склад Тураўскага княства, затым Кіеўскага. А з 14 стагоддзя ўвайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага. Горад часта падвяргаўся нападам крымскіх татар. таму на Спаскай гары быў пабудаваны замак. Замак быў драўляны. І  будаўнічыя работы ў 1552 годзе ў інвентары апісаны, як замак, які вазвадзіўся “з дерава сасновага, тесанага пад шнур”. І “в четыре стены” былі зроблены вежы. У замку была брама “вежа воротная” з пад’ёмным мастом на двух ланцугах. Агульная працягласць замкавых умацаванняў складала 281 метар. Тут жа на замкавай гары была царква Святога Спаса і дом гараднічага, дзе таксама быў цэйхгаўз “схование замковое”. Былі пабудаваныя і іншыя гаспадарчыя пабудовы, якія былі неабходныя ў час абароны замка. У 1552 годзе ў замку было 5 бронзавых гарматаў на колах, 4 серпанціны, 60 “давних гаковниц” і іншая зброя. Былі ядра і  порах.  У 18 стагоддзі замак прыйшоў у заняпад. А ўжо ў верасні 2005 года адбылося урачыстае адкрыццё музейнага комплекса “Мазырскі замак”. Музей складаецца з ландшафтнай зоны з рэканструкцыяй гістарычнай забудовы. У трох вежах замка знаходзяцца экспазіцыя пад назвамі: “Збраёвая”, “Паляўнічая” і “Адміністрацыйная”. Па Замку праводзяць экскурсіі і ў тым ліку ладзяцца анімацыйныя экскурсіі. У святочныя дні Новага года і Каляд адбываецца тэатралізаваны паказ з удзелам Дзеда Мароза.

Каментары

Усяго каментароў: 0