Мазыр. Сабор Архангела Міхаіла.
Храм
Беларусь, Гомельская вобл., г. Мазыр, вул. Камсамольская, 16.
0
272
01.10.2024
Апісанне
Самы галоўны праваслаўны храм у горадзе Мазыр і ва ўсёй Тураўскай епархіі – гэта кафедральны сабор Архангела Міхаіла. Спачатку ён быў пабудаваны, як каталіцкі мураваны касцёл магнатамі Аскеркамі. Затым перайшоў да праваслаўных. У савецкія часы быў зачынены. Пасля распаду СССР перададзены вернікам. Зараз дзейнічае. У сутарэннях сабора захавалася крыпта з пахаваннямі Аскеркаў.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.0457654
Даўгата: 29.2716177
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.10.2024
Мазыр. Сабор Архангела Міхаіла.
У самым гістарычным цэнтры старадаўняга Мазыра недалёка ад замкавай гары знаходзіца велічны двухвежавы храм Архангела МІхаіла. На пачатку 17 стагоддзя кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт ІІІ Ваза дае фундуш на кляштар бернардзінцаў у Мазыры. А ў 1645 годзе адстаўны палкоўнік Стэфан Лозка падараваў для кляштара пляц з садам і агародам. У час крывавага патопу вайны сярэдзіны 17 стагоддзя паміж царствам Маскоўскім і Рэччу Паспалітай горад Мазыр разам з кляштаром быў зпалены. У сярэдзіне 18 стагоддзя пачынаецца будаўніцтва мураванага касцёла і кляштара, а фундатарам быў вядомы беларускі магнат Казімір Аскерка. Касцёл Міхаіла Арханёла мураваны быў асвячоны ў 1775 годзе. У другой палове 18 стагоддзя дабудаваны і мураваны жылы корпус кляштара, які належыў каталіцкаму ордэну бернардзінцаў. Кляштар быў наступных памераў: 70 на 14,5 лакця. Пабудаваны і гаспадарчыя будынкі: бровар, стайня, вазоўня і млын. Пры кляштары бібліятэка налічвала 203 кнігі. Пасля анцірасійскага паўстання на нашых землях 1830-1831 гадах кляштар каталіцкі зачыняецца і перадаецца праваслаўным вернікам. У савецкі час у 1930- х гадах у царкве існавала турма НКВД Палескай вобласці. Зараз храм перададзены вернікам і быў адрэстаўраваны. У крыпце адноўлены пахаванні Аскеркаў. Царква Архангела Міхаіла помнік архітэктуры позняга барока. Гэта трохнефная і двухвежавая базіліка. У жылым корпусе маецца мясцовы краязнаўчы музей. Пры жаданні можна папрасіць, каб вас пусцілі ў сутарэнні і паказалі незвычайны музей.
Каментары
Усяго каментароў: 0