Юшкавічы. Руіны касцёла.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі район, Юшкавічы.
Апісанне
У Мядзельскім раёне ў мястэчку Юшкавічы ёсць руіны каталіцкага касцёла, які быў пабудаваны ў часы Польскай дзяржавы. Юшкавічы пасля Рыжскага міра 1921 года перайшлі да Польшчы да 1939 года.
Касцёл пабудавалі ў 1930 – я гады. Святыню узвялі на падмурку з бутавага камяня. Будынак складаецца з 3 асноўных архітэктурных частак. Пасля вайны ў касцёле працавала школа. Потым будынак не рамантавалі, і ён прыйшоў у занядбаны стан.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.03.2025
Юшкавічы. Руіны касцёла.
У Мядзельскім раёне ў мястэчку Юшкавічы захаваліся руіны каталіцкага касцёла.
У Юшкавічах у часы Расійскай імперыі ў пачатку 19-га стагоддзя была ўніяцкая царква. У 1863 годзе праваслаўная царква ў Юшкавічах адносілася да царквы ў Мядзелі. У 1868 годзе царкву капітальна адрамантавалі.
У 1904 годзе ў мястэчку быў фальварак Купрэвічаў, сядзіба Лявонавічаў і засценак Нафрановічаў. Юшкавічы ўваходзілі ў склад Віленскай губерні Вілейскага павета.
Мястэчка Юшкавічы пасля савецка–польскай вайны і Рыжскага міру 1921 года перайшло да польскай дзяржавы да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе. У гэты час у Юшкавічах быў пабудаваны каталіцкі храм.
Касцёл пабудавалі ў 1930-я гады на ўсходнім ускрайку мястэчка. Храм узвялі на падмурку з бутавага каменя. Касцёл адносіўся да парафіі ў горадзе Мядзел, і з горада ў Юшкавічы прыязджаў ксёндз для правядзення набажэнстваў, бо свайго святара не было.
Будынак складаецца з трох асноўных архітэктурных частак: бабінец, асноўны аб'ём і апсіда. Над бабінцам надбудавана чацверыковая вежа, накрытая чатырохсхільным дахам.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў касцёле працавала мясцовая школа. Калі пачала працякаць дах у будынку, то храм не сталі рамантаваць, а пакінулі будынак без увагі.
Цяпер ад храма засталіся толькі сцены і вежа.