Знай свой край

Знай свой край

Некасецк. Царква Святой Тройцы.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі раён, Некасецк.

Апісанне

У мястэчку Некасецк Мядзельскага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква Святой Тройцы. Храм узведзены ў часы Польскай дзяржавы на ўскраіне мястэчка. Помнік пабудаваны на грошы памешчыка Чарняўскага ў стылі беларускага драўлянага народнага дойлідства. Помнік узведзены на каменным падмурку з бутавага каменя. У інтэр'еры ёсць двух'ярусны іканастас. У апошнія гады будынак быў адрамантаваны. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.03.2025

Некасецк. Царква Святой Тройцы.

        У Мядзельскім раёне па шляху з Мядзела на Докшыцы ёсць невялікі пасёлак Некасецк. На ўскраіне мястэчка захавалася драўляная праваслаўная царква Святой Тройцы. Мястэчка невялікае і ўваходзіла ў склад Слабадскога сельсавета.


        Пасля савецка–польскай вайны і Рыжскага міру ў 1921 годзе, Некасецк перайшоў пад уладу польскай дзяржавы. У складзе Польшчы мястэчка было да 1939 года да прыходу савецкай улады. У гэты перыяд мястэчка ўваходзіла ў Мядзельскую гміну Пастаўскага павета Віленскага ваяводства. У 1940-1954 гадах з'яўлялася цэнтрам Некасецкага сельсавета.


      У часы Польшчы на ўскраіне Некасецка была пабудавана праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святой Тройцы. Храм пабудаваны на грошы памешчыка Чарняўскага.


      Царква драўляная на каменным падмурку з бутавага каменя, узведзена ў стылі народнага драўлянага дойлідства. У плане царква мае прамавугольную форму. Зроблена з драўлянага бруса, які абабіты дошкамі.

Каментары