Знай свой край

Знай свой край

Мядзел. Касцёл Маці Божай Шкаплернай.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобласць, Мядзел, вул. Міру, 6.

0

285

20.10.2024

Апісанне

Нарачанскі край вядомы сваімі азёрамі і храмамі. Калі вы наведаеце невялікі раённы цэнтр Мядзел, то ўбачыце, што над горадам узвышаецца прыгожы храм, які бачны з усіх куткоў горада. Касцёл Маці Божай Шкаплернай стаіць на самай вяршыні ўзгорка ў цэнтры Мядзела сярод высокіх дрэў. Касцёл пабудаваны ў 18 стагоддзі ў стылі барока. Дзеючы.

Катэгорыі

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.88238869
Даўгата: 26.92264591

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

20.10.2024

Мядзел. Касцёл Маці Божай Шкаплернай.

Невялікі гарадок Мядзел лічыцца сталіцай Нарачанскага раёна. У цэнтры горада захаваўся каталіцкі касцёл XVIII ст. Касцёл Шкаплернай Маці Божай пабудаваны ў 1754 годзе. Храм быў пабудаваны на ахвяраванні Антонія Кошчыца, які пасля быў пахаваны ў склепе ў старажытным Слуцкім поясе. Апроч царквы, былі таксама пабудаваны манастыр і плябані, дзе жылі каталіцкія святары. Пры храме жылі манахі-кармеліты босыя - гэта каталіцкі ордэн, які ўзнік у 12 стагоддзі.


Касцёл пабудаваны з цэглы ў стылі позняга барока, а інтэр'ер аформлены ў стылі ракако. Пры кляштары была бібліятэка. Некаторы час касцёл быў уніяцкім храмам. А ў часы Расійскай імперыі яго перадалі праваслаўным вернікам. У польскі час касцёл зноў вярнулі каталікам. У час вайны будынак манастыра згарэў. У савецкія гады касцёл быў зачынены, і вернуты вернікам толькі ў 1989 годзе. У 1982 г. побач з касцёлам праводзіліся археалагічныя раскопкі.


Храм пабудаваны ў форме васьмерык на чацверыку, і завяршаецца масіўным купалам. Касцёл мае некаторыя рысы віленскага барока. Інтэр'ер выкананы ў стылі ракако і распісаны фрэскамі, да нашага часу захаваліся толькі фрагменты.


З правага боку, каля касцёла, стаіць старажытны будынак двухпавярховага цаглянага парафіяльнага дома (плябаніі). Пасля рэстаўрацыі касцёл дзейны. Побач з касцёлам знаходзіцца гарадскі парк і возера Мястра.

Каментары

Усяго каментароў: 0