Карчова. Камень філарэтаў.
Славутасьць
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Карчова.
0
56
03.02.2025
Апісанне
У мястэчку Карчова Баранавіцкага раёна ёсць вялізны валун, які называецца камень філарэтаў.
Таварыства філарэтаў – гэта таемная арганізацыя студэнтаў у Вільні ў 1820 – 1823 гадах, якія займаліся асветніцкімі справамі. У Карчова каля камяня чыталі свае вершы, спрачаліся, спявалі песні і рабілі даклады выбітны паэт Адам Міцкевіч, навуковец Ігнат Дамейка, паэты Ян Чачот і Тамаш Зан і некаторыя іншыя.
У Карчова была сядзіба, дзе нарадзілася Марыля Верашчака – каханая А. Міцкевіча. На ўскраіне Карчова захаваўся помнік прыроды - Туганавіцкі парк.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.37372725
Даўгата: 26.11171731
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.02.2025
Карчова. Камень філарэтаў.
У мястэчку Карчова Баранавіцкага раёна ёсць унікальны помнік прыроды, гісторыі і літаратуры – камень філарэтаў. Аяшчэ тут выдатны парк Туганавіцкі, які звязаны з вялікім беларускім і польскім паэтам Адамам Міцкевічам.
Каб дабрацца да Карчова, вам трэба даехаць да мястэчка Гарадзішча, што паміж Баранавічамі і Навагрудкам і ў Гарадзішча паварот на права і праз некалькі вёсак прыедзеце да Карчова. Вядзе туды добрая асфальтавая дарога. Пакінце ў цэнтры Карчова сваю машыну і пехатой прайдзіце да камня філарэтаў.
Камень знаходзіцца прыкладна адзін кіламетар ад мястэчка ў бліжэйшым лясу. Калі будзце сумнявацца, як знайсці камень, то запытайце ў тутэйшых жыхароў і яны вам абавязкова падкажуць.
Калі будзеце ісці да помніка, то вазьміце з сабой абавязкова малако ў бліжайшай краме набудце. Навошта малако? Каля помніка даведаецеся…
І так, вы прайшлі праз лес – спачатку ішлі па грунтовай дарозе, а потым па лясной сцежцы. Паступова вы апынуліся ў яру і з права і з лева ад вас узвышаюцца земляныя валы, а на дне яра вы пабачыце вялізны валун, які прыкладна ў два разы вышэй вас. Валун з граніту: шырыня тры метра, а вышыня каля двух метраў, даўжыня больш чатырох. Менавіта тут каля камня – валуна збіраліся сябры таемнага таварыства філарэтаў, якое расшыфроўваецца наступным чынам: «філарэт» з грэчаскай мовы азначае – «аматар дабрачыннасці».
Таварыства філарэтаў – гэта таемная арганізацыя студэнтаў у Вільні ў 1820 – 1823 гадах. Сваёй мэтай арганізацыя ставіла асветніцтва і самаўдасканальванне. Быў распрацаваны Статут, паводле якога было некалькі накірункаў і груп у арганізацыі: лтаратурная і медыцынская, маральная і фізіка – матэматычная. Філарэты займаліся пераважна перакладамі, напісаннем вершаў і прозы.
Зачастую філарэты збіраліся ў Карчова каля вялізнага валуна. Чыталі тут свае вершы і рабілі даклады, праводзілі дыспуты і спявалі песні. Пры гэтым, па меркаванні некаторых даследчыкаў, моладзь піла…малако. Тут збіраліся выбітны беларускі і польскі Паэт, наш зямляк, які паходзіў з суседняга мястэчка Завоссе, Адам Міцкевіч, паэты Ян Чачот і Тамаш Зан, навуковец Ігнат Дамейка і некаторыя іншыя.
У 1823 годзе расійскія ўлады раскрылі арганізацыю і многія сябры і ўдзельнікі былі сасланыя за межы Беларусі. Пра камень у Карчова напісаны многія песні, вершы і карціны.
Каментары
Усяго каментароў: 0