Знай свой край

Знай свой край

Вішнева. Касцёл Святога Тадэвуша.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, с. Вішнева.

0

288

22.10.2024

Апісанне

У Смаргонскім раёне, у аграгарадку Вішнева, на самым высокім узвышшы каля дарогі стаіць цагляны касцёл Святога Тадэвуша. Вы можаце пакінуць машыну на абочыне дарогі і падняцца на ўзгорак да самага храма. Касцёл пабудаваны ў 19 стагоддзі ў стылі класіцызму. Потым храм быў перададзены праваслаўным, а ў гады Польскай дзяржавы вернуты каталікам. Касцёл адрэстаўраваны. У галоўным алтары касцёла знаходзіцца ікона, напісаная ў XIX стагоддзі вядомым беларускім мастаком Янам Дамелем.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Батанічны

Батанічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.7140999
Даўгата: 26.52042477

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.10.2024

Вішнева. Касцёл Святога Тадэвуша.

У XVIII стагоддзі ў мястэчку Вішнева быў драўляны касцёл, пры якім працавала езуіцкая місія. Каталіцкі ордэн езуітаў узнік у 16 стагоддзі. Напачатку XIX стагоддзі мясцовыя ўладальнікі Сулістроўскія вылучылі сродкі на новы цагляны касцёл, пабудаваны ў 1820 году. Пасля падаўлення антырасійскага паўстання Кастуся Каліноўскага касцёл быў перададзены праваслаўным вернікам і будынак быў перабудаваны.


У пачатку 20 стагоддзя побач з царквой быў пабудаваны новы двухвежавы каталіцкі касцёл, які быў разабраны нямецкімі войскамі на абарончыя патрэбы падчас Першай сусветнай вайны. У польскі час касцёл быў вернуты католікам і будынак рэканструяваны.


Касцёл пабудаваны ў стылі класіцызму. У плане будынак прамавугольны, зальны храм без апсіды. Пакрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад упрыгожаны чатырохкалонным дарыйскім порцікам. Інтэр'ер касцёла ўпрыгожваюць 3 алтары. У галоўным алтары знаходзіцца ікона, напісаная ў XIX стагоддзі вядомым беларускім мастаком Янам Дамелем (1780 – 1840). Усе тры алтары выкананы ў стылі класіцызму. Дзве паўкалоны аддзяляюць галоўны алтар ад малітоўнай залы. На хоры вядзе вінтавая лесвіца.

Побач з касцёлам пабудавана двухпавярховая вежа-званіца, побач разбіты парк. Касцёл дзейны.

Каментары

Усяго каментароў: 0