Вяжное. Царква Святога Мікалая.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Вяжное.
0
127
28.01.2025
Апісанне
У мястэчку Вяжное Пружанскага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква 18 стагоддзя, якую асвяцілі ў гонар Святога Мікалая. Па некаторым дадзеным храм перашапачаткова належыў уніяцкім вернікам. У 19 стагоддзі да царквы дабудавалі вежу – званіцу. Святыня заўсёды працавала і ніколі не зачынялася. Храм складаецца з 4 асноўных частак. У інтэр'еры ёсць некалькі каштоўных абразоў 19 стагоддзя. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.40627615
Даўгата: 24.08959893
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
28.01.2025
Вяжное. Царква Святога Мікалая Цудатворца.
У Пружанскім раёне на шляху паміж Камянцом і Пружанамі знаходзіцца мястэчка Вяжное. На ўскраіне мястэчка на мясцовых могілках пабудавана драўляная праваслаўная царква ў гонар святога Мікалая. Храм пабудаваны яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1772 годзе. Хоць ёсць і іншая дата - 1799 год.
У 1863 годзе да царквы была прыбудавана вежа-званіца. Гэта была апошняя значная перабудова храма, і за ўсю сваю гісторыю святыня ніколі не зачынялася.
Падчас вайны з французамі ў 1812 годзе каля царквы адбываліся баі, але храм захаваўся непашкоджаным. Падчас Вялікай Айчыннай вайны адзін снарад пашкодзіў алтарную частку будынка. Пасля вайны ў савецкія часы царква працавала.
Царква пабудавана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства і спачатку складалася з малітоўнай залы і апсіды. У часы Расійскай імперыі быў дабудаваны бабінец з вежай–званіцай. Званіца шмат'ярусная васьмярык на чацверыку.
У інтэр'еры ёсць хоры і маецца абраз Прасвятой Багародзіцы "Смаленская" і абраз Багародзіцы 19-га стагоддзя, якая была падораная ў храм святаром за выратаванне сям'і расійскага імператара падчас крушэння цягніка. Будынак у апошнія гады адрамантаваны. Тэрыторыя каля храма добраўпарадкавана. Зроблена каменная агароджа. Недалёка ад царквы знаходзіцца жаночы манастыр, які створаны ў апошнія гады - манастыр Раства Багародзіцы.
Каментары
Усяго каментароў: 0