Гарадзечна. Пакроўская царква
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Гарадзечна.
0
93
28.01.2025
Апісанне
У 1825 годзе ў мястэчку Гарадзечна Пружанскага раёна была пабудавана Пакроўская царква. Храм узведзены ў стылі класіцызму ў гонар бітвы каля мястэчка ў час вайны з французамі ў 1812 годзе. У інтэр'еры храма было ўсталявана 12 калон, якія і сімвалізавалі 1812 год. Фундатарамі і будаўніком царквы былі Войцэх Пуслоўскі і памешчык Шэмет. Спачатку святыня належыла ўніяцкім вернікам, а затым перададзена праваслаўным. У савецкія часы царква была зачынена. Храм перадалі вернікам пасля развалу СССР. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.4243286
Даўгата: 24.31067517
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
28.01.2025
Гарадзечна. Пакроўская царква.
У Пружанскім раёне ў мястэчку Гарадзечна ёсць каменная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Святыня была пабудавана ў гонар бітвы з французскімі войскамі ў 1812 годзе.
Улетку 1812 года каля мястэчка адбылася бітва пад Гарадзечна паміж войскамі Трэцяй арміі генерала Тармасава і корпусам князя Шварцэнберга. Пасля вайны Тармасаў Гродзенскаму губернатару не раз пры сустрэчы і ў перапісцы выказваў меркаванне, што неабходна ўшанаваць памяць бітвы пры Гарадзечна.
Буйны прамысловец і магнат Войцех Пуслоўскі, які быў уладальнікам мястэчка, стаў спонсарам пабудовы царквы-помніка. Пуслоўскі займаў пасаду маршалка Слонімскага павета. У пабудове храма прымаў удзел таксама памешчык Шэмет.
Пакроўскую царкву пабудавалі ў 1825 годзе, і першапачаткова яна належала уніятам. Пасля падаўлення антырасійскага паўстання, у храме ўсталявалі іканастас, і будынак перадалі праваслаўным вернікам. Пасля Вялікай Айчыннай вайны царкву зачынілі і там абсталявалі збожжасховішча, а потым зрабілі спартыўную залу. Паступова будынак прыходзіў у заняпад.
З развалам СССР царкву перадалі вернікам. Быў праведзены рамонт. Побач у мястэчку знаходзіцца старажытны парк з векавымі дубамі.
Каментары
Усяго каментароў: 0