Знай свой край

Знай свой край

Трабы. Касцёл Нараджэння Дзевы Марыі.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобласць, аграгарадок Зарэчная, 6А

Апісанне

Аграгарадок Трабы размешчаны за 26 км на паўночны ўсход ад горада Іўе, за 7 км на захад ад мяжы з Літвой. Мястэчка Трабы вядома з пачатку 15 стагоддзя і, верагодна, атрымала назву ў гонар заснавальніка, літоўскага князя Трабуса. B Трабах ёсць некалькі цікавых славутасцяў, адна з якіх – неагатычны касцёл нараджэння Дзевы Марыі.

Каталіцкі прыход у Трабах быў заснаваны ў 1410 годзе, а ў 1534 быў пабудаваны першы драўляны касцёл. Пасля на месцы папярэдніка быў закладзены каменны храм у 1900 годзе, працы над якім вяліся каля 5 гадоў.

Касцёл у Трабах дзеючы, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Храм таксама цікавы захаваліся ў ім абразамі XIX стагоддзя.

Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

С Н

04.11.2024

Трабы. Касцёл Нараджэння Дзевы Марыі.

Мястэчка Трабы вядома з пачатку 15 стагоддзя і, верагодна, атрымала назву ў гонар заснавальніка, літоўскага князя Трабуса. У XV ст. князь Трабус пабудаваў тут замак. У канцы XV ст. Трабамі стаў валодаць Альбрэхт Гаштольд-унук Марыі Трабскай, а ад Гаштольдаў маёнтак перайшоў да караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога, а затым да яго сына Жыгімонта II Аўгуста – тут знаходзілася каралеўская рэзідэнцыя.

 

У Трабах ёсць некалькі цікавых славутасцяў, галоўныя з якіх – каталіцкі храм Нараджэння Дзевы Марыі і праваслаўная царква Св.Пятра і Паўла. Яны з'яўляюцца важнымі беларускімі культурна-гістарычнымі помнікамі. Каменны касцёл быў закладзены ў 1900 годзе на месцы ранейшага драўлянага, а завершана будаўніцтва ў 1905 годзе. Драўляная праваслаўная царква захавалася да нашага часу з 1794 года.

 

Касцёл Нараджэння Дзевы Марыі пабудаваны ў неагатычным стылі, з'яўляецца помнікам архітэктуры, і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Цікава, што Касцёл у Трабах асвяцілі толькі ў 1928 годзе, дакладная прычына такой адтэрміноўкі невядомая. На сённяшні дзень касцёл дзейнічае, тут рэгулярна праходзяць рэлігійныя святы, святыя Імшы і малебны. Храм таксама цікавы захаваліся ў ім абразамі XIX стагоддзя.

Каментары