Знай свой край

Знай свой край

Трабы. Царква святых Пятра і Паўла.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобласць, аграгарадок Трабы, вул. Савецкая, 42

0

286

04.11.2024

Апісанне

Аграгарадок Трабы размешчаны за 26 км на паўночны ўсход ад горада Іўе, за 7 км на захад ад мяжы з Літвой. Мястэчка Трабы вядома з пачатку 15 стагоддзя і, верагодна, атрымала назву ў гонар заснавальніка, літоўскага князя Трабуса. B Трабах ёсць некалькі цікавых славутасцяў, адна з якіх – праваслаўная царква Святых Пятра і Паўла.

Петрапаўлаўская царква ў Трабах – выдатны помнік беларускага драўлянага дойлідства XVIII стагоддзя. Пабудавана ў 1784 годзе, і ў нязменным выглядзе захавалася да нашага часу. У пачатку XX стагоддзя была прыбудавана каменная агароджа і брама-Званіца.

Царква дзеючая, уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.15876764
Даўгата: 25.90611265

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

С Н

04.11.2024

Трабы. Царква святых Пятра і Паўла.

Мястэчка Трабы вядома з пачатку 15 стагоддзя і, верагодна, атрымала назву ў гонар заснавальніка, літоўскага князя Трабуса. У XV ст. князь Трабус пабудаваў тут замак. У канцы XV ст. Трабамі стаў валодаць Альбрэхт Гаштольд-унук Марыі Трабскай, а ад Гаштольдаў маёнтак перайшоў да караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога, а затым да яго сына Жыгімонта II Аўгуста – тут знаходзілася каралеўская рэзідэнцыя. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе гэтыя месцы ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.

 

Царква заснавана каля 1680 г., пабудавана ў 1784 г. з дрэва. З'яўляецца помнікам беларускага драўлянага дойлідства XVIII стагоддзя.

Да царквы прыбудавана пяцігранная апсіда з нізкімі бакавымі рызніцамі. Двухсхільны дах пераходзіць у вальмавую над апсідай. Галоўны фасад і апсіда завяршаюцца гранёнымі барабанамі з цыркульнымі галоўкамі. На вуглах франтона галоўнага фасада размешчаны дэкаратыўныя вежкі з гранёнымі галоўкамі. Унутры малітоўнай залы бабінец вылучаны перагародкай, на якой размешчаны хоры. Інтэр'ер Царквы быў аформлены ў пачатку XX стагоддзя. Двух'ярусны разьбяны іканастас з лакаванага дуба ўпрыгожаны калонамі з разьбяным арнаментам. У храме захоўваецца старадаўні абраз ХVIII стагоддзя»распяцце".

Аблічча царквы Святых Пятра і Паўла выдатна дапаўняюць агароджа з прыроднага каменя і вароты-званіца, прыбудаваныя ў пачатку XX стагоддзя.

У 2016 годзе царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Каментары

Усяго каментароў: 0