Знай свой край

Знай свой край

Равучча. Капліца-пахавальня князёў Хамянтоўскіх.

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобл., Талачынскі Р., равучае.

0

274

23.11.2024

Апісанне

У Талачынскім раёне паміж Круглым і Талачынам ёсць невялікі пасёлак Равучча, дзе захавалася Капліца–пахавальня вядомага шляхецкага роду Хамянтоўскіх. Гэты дваранскі род займаў значныя пасады ў Магілёўскай губерні. Іх прадстаўнікі былі правадырамі дваранства Магілёўскай губерні і дэпутатамі Дзяржаўнай думы ў часы Расійскай імперыі.

Тут знаходзіўся радавы маёнтак Хамянтоўскіх - Халяпінка. Ад сядзібы захаваліся толькі руіны гаспадарчых пабудоў і капліца-пахавальня. Капліца пабудавана ў 19 стагоддзе ў псеўдарускім стылі. У савецкія часы разрабавана разам з пахаваннямі Хамянтоўскіх. У апошнія гады пачалася рэстаўрацыя помніка.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.34867535
Даўгата: 29.80604299

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

23.11.2024

Равучча. Капліца-пахавальня князёў Хамянтоўскіх.

Калі ехаць з круглага на Талачын, пасля павароту на Друцк, праз некалькі кіламетраў у вёсцы Ганчароўка паварот на права на Равучча. Дарога там грунтавая. Як даедзеце да вёскі, то лепш машыну пакінуць у пачатку мястэчка, бо дарога далей вельмі разбітая. Праз усю вёску трэба прайсці ў нізіну ў пойму невялікі рачулкі крывая. Там будзе паказальнік, што дарога вядзе да капліцы.

Як пройдзеце рэчку праз мост, то злева ўбачыце астанкі дарэвалюцыйных гаспадарчых пабудоў з чырвонай цэглы-гэта тое, што засталося ад маёнтка. І вам трэба ісці ў гару направа-там будзе сцежка. І на самым пагорку, сярод векавых ліп, вы ўбачыце невялікую капліцу з цэглы.


Капліца-пахавальня належала роду Хамянтоўскіх. Капліца пабудавана ў 1822 годзе ў псеўдарускім стылі. Мае дробны дэкор: руст, килевидные франтоны. Накрывае капліцу складаны дах. Раней быў яшчэ шматгранны барабан з цыбулькай, але цяпер адбываецца рэканструкцыя і невядома, як зробяць рэстаўратары.


Адзін з тых, чыя гранітная надмагільная пліта ў магільным склепе захавалася,-генерал-маёр Міхаіл Якаўлевіч Хамянтоўскі (1776-1846), які ўдзельнічаў у Барадзінскай бітве падчас Айчыннай вайны 1812 года і служыў у галоўным штабе Міхаіла Кутузава. Яшчэ адзін князь, пахаваны ў сямейнай капліцы, генерал-лейтэнант Пётр Міхайлавіч Хамянтоўскі (1828-1900), быў прызнаны імператарам Аляксандрам II адным з самых таленавітых афіцэраў. У 1862 годзе па асабістым указанні імператара ён быў прызначаны начальнікам інтэнданцкага ўпраўлення Варшаўскай ваеннай акругі. У 1870 годзе ён атрымаў званне генерал-лейтэнанта і служыў у ваенным і марскім міністэрствах у Санкт-Пецярбургу. Ён таксама меў грамадзянскі чын III класа-таемны саветнік, і выконваў абавязкі чыноўніка вышэйшага рангу.

Таксама тут пахаваны дэпутат Дзяржаўнай думы і склікання ад Магілёўскай губерні Аляксандр Якаўлевіч Хамянтоўскі (1858-1917). Побач ёсць яшчэ некалькі пахаванняў Хамянтоўскіх.

Капліца знаходзіцца зараз на рэстаўрацыі. 

Каментары

Усяго каментароў: 0