Знай свой край

Знай свой край

Талочын. Парк Юзэфполле.

Прыродны аб'ект

Прыродны аб'ект

Беларусь, Віцебская вобл., г. Талочын, вул. Будаўнікоў.

Апісанне

На ускраіне горада Талочын ёсць помнік прыроды парк Юзэфполле. Калісці тут напрыканцы 19 стагоддзя мясцовыя паны Славінскія мелі свой маёнтак і заснавалі пейзажны парк. Па ўскрайку парка працякае невялікая рачулка Друць, якая надае прыгажосці і ўтульнасці мясцовым краявідам. У парку ёсць клумбы і беседкі, дарожкі для прагулак. У пасляваенны час у парку быў створаны помнік савецкім воінам. Парк з'яўляецца адной з любімых мясцін для адпачынку гараджан.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Паркавая зона

Паркавая зона

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Гідралагічны

Гідралагічны

Батанічны

Батанічны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.11.2024

Талочын. Парк Юзэфполле.

У 1890 годзе на ўскраіне горада Талочын мясцовыя паны Славінскія заклалі пейзажны парк. Тут жа было і іх маёнтак. Ад былой велічы застаўся толькі парк, гаспадарчы будынак маслабойні з чырвонай цэглы, невялікая сажалка і прыгожая рака Друць, якая калісьці была істотным гандлёвым шляхам.


Парк быў заснаваны на тым месцы, дзе Друць робіць выгіб і падковай ахоплівае частку парку. Парк засаджваўся з мясцовых відаў дрэў, такіх, як таполя, бяроза хвоя, елка, ліпа. Рэльеф парку наклаў свой адбітак на пабудове сядзібы. Парадная яе частка пабудавана згодна з класічнай планіроўкі, і яна размяшчаецца на ўзгорку, на восі выгібу ракі Друць. І гэты праём забяспечвае добры прагляд маляўнічых кампазіцый: поймы з краявідамі, зарэчныя далі, паварот ракі. 


Кампазіцыю парку складае прыём чаргавання драўняных груп і невялікіх палян з драўнянымі масівамі. У парку вылучаецца 2 часткі: Паўночна-ўсходняя - да выгібу ракі, і паўднёвая частка, якая ідзе ўздоўж стромкага берага Друці з забалочанай нізінай.


У парку выкарыстоўваюцца букетныя пасадкі і клумбы. Захаваліся 2 старыя клумбы: дыяметр першай складае 11 метраў і яна няправільнай формы, дзе ліпы растуць у 2 круга, а дыяметр другой – 9 метраў.


У парку маецца брацкая магіла савецкіх салдат, на якой у 1960 годзе ўсталяваны помнік.

Каментары