Знай свой край

Знай свой край

Цялуша. Магіла Наталлі Варанцовай-Вельямінавай.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Магілёўская вобл., Бабруйскі раён, Цялуша

Апісанне

У мястэчку Цялуша Бабруйскага раёна пахавана ўнучка паэта А. С. Пушкіна Наталля Варанцова-Вельямінава. Яна са сваім мужам Паўлам Аркадзьевічам Варанцовым-Вельямінавым жыла ў сваёй сядзібе пад Бабруйскам. Таксама ім належаў дом у Бабруйску.

Наталля Аляксандраўна займалася грамадскай дзейнасцю і дабрачыннасцю. З яе дапамогай у 1902 годзе ў Цялушы была пабудавана новая каменная царква Святога Мікалая. Па яе ініцыятыве была адкрыта школа для сялянскіх дзяцей.

Памерла Наталля Аляксандраўна ў 1912 годзе, і пахавалі яе ў Цялушы каля царквы. У 1979 годзе на яе магіле быў усталяваны новы гранітны помнік.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.03.2025

Цялуша. Магіла Наталлі Варанцовай-Вельямінавай.

У мястэчку Цялуша Бабруйскага раёна каля праваслаўнай каменнай царквы пахавана ўнучка А. Пушкіна Наталля Варанцова-Вельямінава (1859-1912). Наталля Аляксандраўна нарадзілася ў сям'і Аляксандра Аляксандравіча Пушкіна – старэйшага сына паэта Аляксандра Пушкіна. Яе маці - Соф'я Аляксандраўна з роду Ланскіх.


          Наталля Аляксандраўна нарадзілася ў сталіцы Расійскай імперыі ў Санкт–Пецярбургу. Адукацыю атрымала дома. А потым вучылася ў гімназіі. Валодала трыма замежнымі мовамі: англійскай, нямецкай і французскай. Цікавілася гісторыяй і добра малявала. Пісала вершы, але не друкавалася. Пасля смерці маці жыла ў сваіх сваякоў у Маскве.


           Аднойчы, калі яна прыйшла да свайго бацькі ў полк, а бацька быў генералам ад кавалерыі, Наталля пазнаёмілася з будучым сваім мужам Паўлам Аркадзьевічам Варанцовым-Вельямінавым. Ён быў адважны афіцэр, які браў удзел у руска–турэцкай вайне. Пасля некалькіх гадоў службы, Павел Аркадзьевіч сышоў у адстаўку і пераехаў жыць з сям'ёй у сядзібу яго маці пад Бабруйскам. Акрамя сядзібы, ім належаў дом у самім Бабруйску.


      Наталля Аляксандраўна займалася актыўна грамадскай дзейнасцю і дабрачыннасцю. Дапамагала бедным мясцовым сялянам грашыма і іншай дапамогай. У 1902 годзе ў Цялушы была пабудавана новая каменная царква, якую фінансавала Наталля Аляксандраўна са сваім мужам. Пры яе дапамозе каля царквы была адкрыта школа для мясцовых дзяцей.


    Памерла Наталля Аляксандраўна ў 1912 годзе ў Бабруйску, а пахавалі яе ў Цялушы каля царквы. У 1979 годзе на яе магіле быў усталяваны новы гранітны помнік.

Каментары