Знай свой край

Знай свой край

Цялуша. Царква Святога Мікалая.

Храм

Храм

Беларусь, Магілёўская вобл., Бабруйскі район, Цялуша.

Апісанне

У Бабруйскім раёне ў мястэчку Цялуша знаходзіцца мураваная праваслаўная царква Святога Мікалая. Храм узведзены ў часы Расійскай імперыі у 1902 годзе. Помнік створаны ў рэтраспектыўна–рускім стылі. Фундатарамі святыні былі граф Павел Варанцоў–Вельямінаў і яго жонка Наталля Аляксандраўна Пушкіна, якая з'яўляецца ўнучкай паэта Аляксандра Пушкіна.

Храм у 1930–я гады зачынілі, і ў будынку зрабілі склад. У час вайны царкву зноў адчынілі. Пасля вайны зноў храм быў зачынены ў 1950 – я гады. У апошнія гады існавання СССР храм перадалі вернікам. Царква дзейнічае. Недалёка ад царквы пахавана ўнучка А.Пушкіна Наталля Аляксандраўна.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.03.2025

Цялуша. Царква Святога Мікалая.

      У мястэчку Цялуша Бабруйскага раёна пабудавана мураваная праваслаўная царква Святога Мікалая. Упершыню Цялуша ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1639 годзе.


     У часы Расійскай імперыі напрыканцы 18 стагоддзя ў Цялушы працавала Успенская ўніяцкая царква і мястэчка было дзяржаўнай уласнасцю. У час вайны з французамі ў 1812 годзе ў дакументах адзначалася, што царква не пацярпела ў час ваенных дзеянняў і храм захаваўся. Настаяцель храма Васіль Тарасевіч паведамляў у сваім дакладзе, што французскія войскі забралі ў храме маёмасці на 41 рубель і 80 капеек серабром.


       У 1830 годзе памешчыца Марыя Галахвостава пабудавала новую праваслаўную царкву Святой Троіцы. Храм быў драўляны. У сярэдзіне 19-га стагоддзя ў царквы было 33 дзесяціны зямлі, а прыхаджан было мужчын 706 чалавек, а жанчын 723 чалавека.


      У 1902 годзе ў Цялушы была пабудавана новая мураваная праваслаўная царква Святога Мікалая. Помнік узведзены ў рэтраспектыўна–рускім стылі. Маскоўска – яраслаўскі накірунак.


       Храм узведзены па фундацыі графа Паўла Аркадзьевіча Варанцова–Вельямінава і яго жонкі Наталлі Аляксандраўны Пушкінай, якая з'яўляецца ўнучкай паэта А. С. Пушкіна. Каля царквы па фундацыі Наталлі Аляксандраўны пабудавалі школу для сялянскіх дзяцей. Царкву пасля рэвалюцыі ў 1930 – я гады зачынілі і памяшканне прыстасавалі пад склад. У час вайны царкву адчынілі і пасля вайны зноў храм быў зачынены.


       У 1989 годзе будынак перадалі вернікам. Праведзены рамонт. Царква дзейнічае.

      Каля царквы пахавана ўнучка А.Пушкіна Наталля Аляксандраўна Пушкіна.

Каментары