Сеніца. Царква Пятра і Паўла.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Мінскі район, Сеніца, вул. Прылукская, 2.
Апісанне
Мураваную царкву ў мястэчку Сеніца пабудавалі ў 1865 годзе ў часы Расійскай імперыі ў модным у тыя часы рэтраспектыўна–рускім стылі. Трохярусны іканастас зрабіў майстар Ягораў. У іканастасе было 18 абразоў, якія напісалі мастакі Радкоўскі і Струкаў.
З 1866 года пры царкве пачало працаваць народнае вучылішча ў якім вучыўся ў 1889 – 1890 гадах Народны паэт Беларусі Янка Купала.
У савецкія часы ў 1930–я гады царкву зачынілі. І ў будынку працаваў мясцовы калгасны клуб. Потым тут было зернесховішча. Пасля вайны ў царкве працавала музычная школа. У 1989 годзе царкву вярнулі праваслаўным вернікам. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.03.2025
Сеніца. Царква Пятра і Паўла.
У Мінскім раёне за кальцавой дарогай сталіцы размяшчаецца мястэчка Сеніца, дзе пабудавана мураваная праваслаўная царква Пятра і Паўла.
Мястэчка Сеніца ўпершыню ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах недзе з 16 стагоддзя з эпохі Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 годзе гаспадаром у мястэчку быў Драгавіч. У хуткім часе ў 1582 годзе набывае мястэчка С. І. Дастаеўскі. Па некаторым дадзеным – гэта продак Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага.
У 1789 годзе была пабудавана першая ўніяцкая царква па фундацыі памешчыка Паўлоўскага. Храм асвяцілі ў гонар Пятра і Паўла.
Пасля другога падзела Рэчы Паспалітай мястэчка ўвайшло ў склад Расійскай імперыі і ў 1861 годзе была створана Сенніцкая воласць Мінскага уезда Мінскай губерніі.
У 1839 годзе ўніяцтва ў Расіі было забаронена і прыкладна ў 1840 годзе храм перадалі праваслаўным вернікам. Да царквы адносілася яшчэ тры царквы. У 1852 годзе было вырашана рамантаваць старую драўляную царкву. Калі сталі падлічваць расходы, то прыйшлі да вываца, што прасцей пабудаваць новы мураваны храм.
Падрадчыкам па будаўніцтву новай царквы стаў мінскі купец Аляксандр Свешнікаў, а праект новага будынка распрацаваў архітэктар Г. Меер.
У 1865 годзе быў пабудановы новы храм, які асвяцілі ў гонар Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Пры царкве працавала народнае вучылішча, дзе вучыўся паэт Янка Купала.
У савецкія часы храм зачынілі і тут быў склад, а потым музычная школа. У 1989 годзе храм перадалі вернікам і быў зроблены рамонт.