Дудаковічы. Пакроўская царква
Храм
Беларусь, Магілёўская вобл., Круглянскі р., Дудаковічы.
Апісанне
Недалёка ад раёнага горада Круглае знаходзіцца мястэчка Дудаковічы, дзе захавалася праваслаўная Пакроўская царква. Дарога ад Круглага досыць добрая, або асфальт, або добрая грунтоўка. Царква Пакроўская была пабудавана ў 19 стагоддзі па тыпавому праекту. Храм мураваны, узведзены з цэглы. Інтэр'ер распісаны фрэскамі. У савецкія часы царкву зачынілі і будынак прыйшоў у заняпад. Помнік патрабуе рэстаўрацыі.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
22.11.2024
Дудаковічы. Пакроўская царква
Невялікае мястэчка Дудаковічы вядомае з 16 стагоддзя. Калісці тут быў каталіцкі кляштар, які да нашага часу не захаваўся. На ўзвышшы з правага боку мястэчка, як ехаць з Круглага, з далёк бачныя парэшткі праваслаўнай Святога Пакроўскай царквы.
Храм у гонар Святых Пакравоў быў пабудаваны ў другой палове 19 стагоддзя. Помнік архітэктуры ўзведзены ў псеўда – рускім стылі, які ў той час быў модны на тэрыторыі Расійскай імперыі. Царква пабудавана па тыпавому праекту, то есть, дакладна такія ж цэрквы будаваліся ва многіх рэгіёнах імперыі.
Храм мае цэнтрычны кубападобны аб'ём, які завяршае васьмігранны светлавы шатровы барабан. Дэкаратыўная пластыка насычае архітэктуру ўсяго будынка: прамавугольныя нішы, аркатурныя фрызы, па вуглам калонкі – бочкі. Галоўны партал аздоблены рызалітам. Такім жа рызалітам аформлена і апсіда з усходняга боку. Бакавыя ўваходы таксама аформлены ў выглядзе парталаў. У інтэр'еры над сяродкрыжжам усталяваны светлавы барабан, які трымаецца на чатырох магутных слупах. Царква была распісана каляровымі фрэскамі.
У савецкія часы храм зачынілі і прыстасавалі пад склад. Паступова будынак прыйшоў у заняпад і пачаў развальвацца. Фрэскі асыпаюцца. Помнік знаходзіцца ў занядбаным стане.