Аранчыцы. Царква Узвіжэння Святога Крыжа.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Аранчыцы.
Апісанне
На ўскрайку мястэчка Аранчыцы Пружанскага раёна ўзвышаецца мураваная праваслаўная царква Узвіжэння Святога Крыжа. Царква пабудавана на месцы старажытнага драўлянага храма. Будынак узведзены ў 1914 годзе па тыпавому праекту ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Будынак складаеца з кананічных чатырох частак. У інтэр'еры ёсць драўляны іканастас і маюцца старажытныя абразы 18 стагоддзя. У апошнія гады царква была адрамантавана: пазалочаны купала–цыбуліны, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя. Царква дзейнічае
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
27.01.2025
Аранчыцы. Царква Узвіжэння Святога Крыжа.
У Пружанскім раёне ёсць мястэчка Аранчыцы, дзе калісці была сядзіба Ляжэнскіх і да нашага часу захавалася мураваная праваслаўная царква Узвіжэння Святога Крыжа.
Мястэчка ўпершыню ўпамінаецца ў дакументах у эпоху Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі і калі тут жыў род Аранскіх. У эпоху караля Жыгімонта Аўгуста быў заснаваны маёнтак Аранскімі ў 1560 годзе. Яны пабудавалі тут драўляны палац. Даследчыкі мяркуюць, што назва мястэчка пайшла ад прозвішча ўладальнікаў маёнтка. Праз нейкі час маёнтак перайшоў да роду Іжыцкіх, а потым да Ляжэнскіх.
У часы Расійскай імперыі ў 1914 годзе на ўскраіне мястэчка была пабудавана мураваная праваслаўная царква. Дагэтуль на гэтым месцы існавала драўляная царква. Храм пабудаваны па тыпавому праекту ў рэтраспектыўна–рускім стылі.
Будынак складаеца з кананічных асноўных чатырох частак, якія ўтвараюць падоўжаную восевую кампазіцыю: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам узведзена шматярусная вежа–званіца васьмярык на чацвярыку, якая завершана высокім шматгранным шпілем з купалам–цыбулінай.
У інтэр'еры ёсць драўляны іканастас і маюцца старажытныя абразы 18-га стагоддзя: «Маці Божая Адзігітрыя» і «Святы Мікалай».