Знай свой край

Знай свой край

Аброва. Царква Святога Міхаила Архангела.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі район, Аброва.

0

103

30.01.2025

Апісанне

У мястэчку Аброва Івацэвіцкага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Міхаіла Архангела. Храм узведзены ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і першапачаткова належыў уніятам. Затым у часы Расійскай імперыі быў перабудаваны і перайшоў да праваслаўных вернікаў. У савецкія часы храм зачынілі і вярнулі вернікам пасля развала СССР. Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры, які ўзведзены ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. Царква дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.5121107
Даўгата: 25.5629917

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.01.2025

Аброва. Царква Святога Міхаила Архангела

У Івацэвіцкім раёне ў мястэчку Аброва ёсць драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Міхаила Архангела. Храм быў узведзны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1754 годзе і першапачаткова належыў уніятам.

А ў часы Расійскай імперыі ў 1800 годзе царква была перабудавана за сродкі праваслаўнай памешчыцы Еўдакіі Казлянінавай. Пасля забароны ўніі ў 1839 годзе будынак перадалі праваслаўным вернікам.

 У 1860 годзе ўніяцкая капліца зноў была перабудавана. У савецкія часы пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1960 – я гады святыню зачынілі. Перадалі праваслаўным будынак толькі ў апошнія гады існавання Савецкага Саюза ў 1990 – м годзе.

Помнік узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства.  Царква складаеца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам узведзена шматярусная вежа – званіца.

Верагодна, што трапезная з прытворам са званіцай былі дабудаваны ў часы Расійскай імперыі. А першапачаткова храм, калі быў уніяцкі, то быў толькі асноўны аб'ём з апсідай.

 У апошнія гады царква адрамантавана. Прылеглая тэрыторыя добраўпарадкавана.

Каментары

Усяго каментароў: 0