Знай свой край

Знай свой край

Целяханы. Царква Святой Троіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі район, Целяханы.

0

99

31.01.2025

Апісанне

У мястэчку Целяханы Івацэвіцкага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква Святой Троіцы. Першая царква была пабудавана ў 18 стагоддзі ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага за сродкі магната Агінскага. Царква згарэла ў пачатку 20 стагоддзя. Новы храм быў пабудаваны за часамі Польскай дзяржавы ў 1935 годзе. Будынак моцна пацярпеў у гады вайны, але быў адноўлены ў пасляваенны перыяд. Храм не зачыняўся ў савецкія часы і заўсёды працаваў. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.51435372
Даўгата: 25.84440981

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

31.01.2025

Целяханы. Царква Святой Троіцы.

Сярод балот і лясоў у Івацэвіцкім раёне знаходзіцца мястэчка Целяханы. Тут ёсць некалькі помнікаў прыроды і гісторыі і ўнікальны канал Агінскага. Над мястэчкам узвышаецца драўляная праваслаўная царква Святой Троіцы, якая была пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя ў часы Польскай дзяржавы.


Упершыню ў дакументах Целеханы сустракаюцца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У 18 стагоддзі гаспадаром у гэтых мясцінах былі магнаты Агінскія. Менавіта Міхал Казімір Агінскі і пабудаваў тут першую праваслаўную царкву. Хаця, ёсць верагоднасць, што царква належыла спачатку ўніятам, а ў часы Расійскай імперыі перайшла да праваслаўных вернікаў. У гады Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе царква была знішчана пажарам. Нейкі час прыход праваслаўны заставаўся без храма.


З 1932 года у Целяханы быў прызначаны святар Іаан Струкоўскі, і пачалася энэргічная праца па пабудове новага храма. Быў створаны камітэт, які займаўся непасрэдна будаўніцтвам. Збіраліся ахвяраванні сярод прыхаджан і з іншых фундатараў у тым ліку з за мяжы. Праект будынка быў распрацаваны інжынерам з горада Кобрын Катовічам. Восенню 1933 года адбылася ўрачыстая закладка царквы. У 1935 годзе царкву асвяцілі. Асноўнай святыняй быў абраз Божай Маці Адзігітрыі 18 стагоддзя.


 У часы вайны царква была пашкоджана. У 1959 годзе быў завершаны рамонт. У апошнія гады пасля развала СССР быў праведзены яшчэ рамонт. Царква дзейнічае.

Каментары

Усяго каментароў: 0