Мінск. Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Музей
Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. К. Маркса, 38.
0
280
15.03.2025
Апісанне
У горадзе Мінску ёсць Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Будынак у якім размяшчаецца музей, быў самым галоўным адміністрацыйным будынкам у БССР, і тут працавала кіраўніцтва ЦК кампартыі Беларусі. Зараз у адным корпусе будынка працуе Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а ў іншым корпусе - Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Музей быў адчынены ў 2012 годзе, і з'яўляецца філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея. У музеі распавядаеца пра сучасны перыяд гісторыі незалежнай Рэспублікі Беларусь пачынаючы з 1990 года. Размяшчаецца экспазіцыя ў 6 залах. Музей можа наведаць любы жадаючы.
Вэб сайт:
http://msbd.museum.by/beКатэгорыі

Платна

Помнік архітэктуры

Экспазіцыя

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.8999694
Даўгата: 27.56528186
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
15.03.2025
Мінск. Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
У горадзе Мінску на вуліцы К. Маркса, 38 працуе зусім новы музей - Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Будынак, у якім размяшчаецца музей, таксама незвычайнае. Гэты дом у часы савецкай Беларусі быў самым галоўным адміністрацыйным будынкам у БССР. У будынку працавала кіраўніцтва Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Савецкай Беларусі. Дом будаваўся ў некалькі этапаў з 1939 года па 1986 год. Спачатку быў узведзены асноўны корпус, а потым дабудавана два крылы.
Цяпер у корпусе, які выходзіць на вуліцу К. Маркса, працуе Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А ў корпусе, які знаходзіцца на вуліцы Кірава - размяшчаецца Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Музей новы, быў адкрыты ў 2012 годзе. Музей уваходзіць у склад Нацыянальнага гістарычнага музея. Экспазіцыя музея распавядае пра сучасны перыяд гісторыі незалежнай Рэспублікі Беларусь, пачынаючы з 1990 года. Тут распавядаецца пра палітычнае, эканамічнае, культурнае і навуковае жыццё краіны. На сённяшні дзень у музеі налічваецца 4 тысячы адзінак экспанатаў, а 800 прадстаўлены ў экспазіцыі.
Размяшчаецца экспазіцыя ў 6 залах, дзе распавядаецца пра сучасныя дасягненні нашай краіны. Прадстаўлены макеты помнікаў архітэктуры, якія былі рэстаўраваны ў апошнія гады, дакументы і відэаматэрыялы перыяду станаўлення сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Каментары
Усяго каментароў: 0