Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Тэатр Янкі Купалы.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Мінск, вул. Энгельса, 7.

0

365

07.09.2024

Апісанне

Найстарэйшы тэатр на Беларусі – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, або Купалаўскі тэатр. Пабудаваны ў 1890 годзе на ўскраіне Аляксандраўскага сквера архітэктарамі К. Казлоўскім і К. Увядзенскім. Тэатр назван у гонар перашага Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Некалькі год таму адбылася рэканструкцыя тэатра і ён набыў свій перашапачатковы выгляд. У тэатры можна замовіць экскурсію па будынку ўстановы.

Катэгорыі

Платна

Платна

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.9008774
Даўгата: 27.5626722

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.09.2024

Мінск. Тэатр Янкі Купалы.

Гарадскі тэатр у Мінску будаваўся па ініцыятыве мінскага губернатара князя М. Трубяцкога, паколькі ў 1887 годзе здарыўся пажар у былым будынку тэатра. Паводле рашэнне гарадской Думы было вырашана ўзвесці новы будынак тэатра, для якога было абрана прыгожае месца ў цэнтры горада каля Аляксандраўскага сквера. Архітэктарамі новага тэатра сталі Канстанцін Увядзенскі і Караль Казлоўскі. У чэрвені 1888 года адбылася урачыстая закладка будынка на якой прысутнічалі Вялікі князь Уладзімір Аляксандравіч і Вялікая княгіня Марыя Паўлаўна, якія палажылі на месца падмурка некалькі залатых манет і заклалі першыя цагліны. Святар Петрапаўлаўскай царквы адслужыў малебен. З тых часоў на сцэне тэатра выступалі лепшыя маскоўскія і пецярбургскія трупы і выдатныя артысты, сярод якіх Вера Камісаржэўская. У 1917 годзе Першае беларускае таварыства драмы і камедыі, якое стварыў рэжысёр Фларыян Ждановіч, паставілі п’есу “Паўлінку” Янкі Купалы. А ў снежні 1917 года у тэатры адбыўся  Першы Усебеларускі з’езд. Праз некалькі год тут пачаў працавацць Беларускі дзяржаўны тэатр аснову якога склалі таленавітыя акторы: Стэфанія Станюта, Канстанцін Саннікаў, Яўсцігней МІровіч і многія іншыя. У пасляваенныя гады будынак быў перабудаваны, страціўшы свае першапачатковыя рысы. З 2010 па 2013 гады ішла рэканструкцыя тэатра. Адбыліся змены вонкавага выгляду тэатра і яго інтэр’ераў. Быў вернуты першапачатковы дэкор і мадэрнізаваны тэхнічныя магчымасці сцэны.

Каментары

Усяго каментароў: 0