Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Дом пісьменнікаў.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. К. Маркса, 36.

Апісанне

У Мінску на вуліцы К. Маркса – 36 пабудаваны «Дом пісьменнікаў».
Дом узводзіўся па прапанове пісьменніка Янкі Маўра і будаўніцтва вялося ў 1951 - 1953 гадах. Архітэктар А. Брэгман. Дом узведзены ў стылі неакласіцызму. У доме жылі многія вядомыя беларускія пісьменнікі: Янка Маўр, Уладзімір Караткевіч, Максім Лужанін, Ніл Гілевіч, Вячаслаў Рагойша, Васіль Вітка, Іван Навуменка, Піліп Пястрак, Пятро Глебка і многія іншыя. На доме ўсталяваныя памятныя шыльды.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.03.2025

Мінск. Дом пісьменнікаў.

      У горадзе Мінску на вуліцы К. Маркса ў цэнтры горада пабудаваны так званы «Дом пісьменнікаў». Будынак знаходзіцца насупраць тэатра Янкі Купалы, і ў часы Расійскай імперыі тут быў дом Юхновіча. Старажытны будынак быў знішчаны ў часы Вялікай Айчыннай вайны.


       Пасля вайны ў Мінску ў гістарычным цэнтры разгарнулася вялікае будаўніцтва, і на гэтым месцы пачалося будаўніцтва новага сучаснага жылога будынка, які ўзводзілі спецыяльна для беларускіх пісьменнікаў. Дом будавалі па ініцыятыве класіка беларускай літаратуры Янкі Маўра.


       Будаўніцтва пачалося ў 1951 годзе, а ўвялі ў строй будынак восенню 1953 года. Архітэктар Аркадзь Брэгман. Дом узведзены ў стылі неакласіцызм, або народная назва стылю «сталінскі ампір».


        Будынак мае гісторыка – культурную каштоўнасць. Кватэры былі размеркаваны для Саюза пісьменнікаў Савецкай Беларусі, а на першым паверсе працавала крама «Палітычная кніга». Будынак мае 3 пад'езда. Адзін узведзены за сродкі мінскага гарадскога савета, а два – за сродкі Літаратурнага фонда.


        У гэтым «літаратурным» доме жылі многія вядомыя беларускія пісьменнікі: Янка Маўр, Уладзімір Караткевіч, Максім Лужанін, Ніл Гілевіч, Вячаслаў Рагойша, Васіль Вітка, Іван Навуменка, Пятро Глебка і многія іншыя. На доме ўсталявана некалькі памятных шыльд.

Каментары