Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Дом Свянціцкага.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. к. Маркса, 30.

Апісанне

У цэнтры Мінска на вуліцы К. Маркса знаходзіцца помнік архітэктуры - Дом Свянціцкага. Будынак узведзены на мяжы 19-20-га стагоддзя ў стылі мадэрн. Дом належаў лекару с.Свянціцкаму. Дом створаны па праекце вядомага архітэктара Г. Гая як прыбытковы дом, і тут былі жылыя кватэры і працаваў магазін Чырвонага Крыжа.

У савецкія часы ў 1920-1930-я гады будынак называлі другім домам саветаў, і ў будынку жыла партыйная наменклатура: А. Царвякоў, М. Галадзед, П. Панамарэнка, К. Мазураў, М. Нікольскі, пісьменнік Ц. Гартны.
У будынку цяпер знаходзіцца музей Петруся Броўкі. На доме размяшчаецца некалькі памятных шыльдаў: Ф.Дзяржынскаму, А. Чарвякову, М. Нікольскаму, П. Панамарэнка, П. Броўцы.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.03.2025

Мінск. Дом Свенціцкага.

У гістарычным цэнтры Мінска на перакрыжаванні вуліц К. Маркса і Леніна пабудаваны мураваны чатырохпавярховы будынак. Які называюць Дом Свенціцкага. Будынак узведзены на мяжы 19 – 20 стагоддзя, па іншым дадзеным у 1913 годзе.


         Будынак належыў урачу, доктару медыцыны Сігізмунду Карлавічу Свенціцкаму, які памёр у 1910 годзе і пахаваны на Кальварыйскіх могілках. Свенціцкі некалькі год кіраваў грамадскай арганізацыяй Таварыства мінскіх врачэй і заснаваў бясплатную бальніцу для бедных жыхароў.


         Дом узведзены па праекту вядомага архітэктара Генрыха Гая, як даходны дом ў стылі мадэрн. У тыя часы адрас называўся – вуліца Падгорная, 34. У даходным доме былі жылыя кватэры і працаваў магазін Чырвонага Крыжа. У савецкія часы ў 1920 – 1930–я гады будынак называлі другiм Домам Саветаў і ў будынку жыла партыйная наменклатура.


        У 1920 годзе ў будынку спыняўся Фелікс Дзяржынскі. Тут жылі вядомыя грамадскія і партыйныя дзеячы: Аляксандр Чарвякоў, Мікалай Галадзед, Панцеляймон Панамарэнка, Кірыла Мазураў, акадэмік Мікалай Мікольскі, пісьменнік Цішка Гартны.

У будынку зараз знаходзіцца Дзяржаўны літаратурны музей Петруся Броўкі, які таксама жыў у гэтым будынку.


       На доме ўсталяваны памятныя шыльды наступным дзеячам: Ф. Дзержынскаму, А. Чарвякову, М. Мікольскаму, П. Панамарэнка, М. Мацапуру і П. Броўке.

Каментары