Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Замкавая царква.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобласць, Мінск, Плошча 8 Сакавіка.

0

647

16.07.2024

Апісанне

Мінская замкавая царква была часткова пабудавана ў XI стагоддзі паміж 1069 і 1073 гадамі на тэрыторыі Мінскага замка. Падмуркі царквы даследаваў у 1949-51 гадах археолаг Васіль Тарасенка. Цяпер на месцы царквы ўсталяваны памятны знак.

Катэгорыі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.906451
Даўгата: 27.5543331

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.07.2024

МІнск. Замкавая царква.

Замкавая царква ў Мінску будавалася ў 11 стагоддзі, але не была дабудавана. Папярэдне на яе месцы існавала драўляная царква. А потым тут пачалі будаваць крыжова-купальны храм, трохапсідны, чатырохслуповы 16 на 12 метраў. Будынак без апсід   мае форму квадрата 12 на 12 метраў, са слупамі ў цэнтры. Сцены зроблены з абчасаных камянёў на вышыню больш метра і таўшчынёй сцен паўтара метра. На сценах унутры ацалелі фрагменты, абліцаваныя пліткамі з даламіту – у манументальным будаўніцтве старажытнай Беларусі гэтая дэталь больш нідзе не выкарыстоўвалася. Археолаг Эдуард Загарульскі лічыць,што будаўнікі храма былі знаёмыя з раманскай архітэктурай Польшчы. Замкаваю царкву даследвала некалькі археолагаў. Першым даследчыкам быў Васіль Тарасенка, які пачаў раскопкі ў першыя гады пасля вайны і для раскопак у якасці дапаможных работнікаў выкарыстоўваў нямецкіх ваеннапалонных, бо не хапала рабочых рук.

Чаму храм ня быў дабудаваны дакладна не вядома. Але існуе версія, што для будаўніцтва царквы была няўдала выбрана пляцоўка недалёка ад вала, які абвальваўся. Ужо пазней 12-13 устагоддзях  унутры недабудаванай царквы ўзнік некропаль знатных гараджан. І ў час раскопак было выяўлена 21 пахаванне і шэраг унікальных рэчаў, напрыклад залаты бранзалет масай 75 грам. На сённяшні час падмуркі знаходзяцца на ранейшым месцы на глыбіні 0,5 – 2,1 метра. У 1993 годзе царква часткова музеефікавана і на паверхні па контуры выкладзены пліткай план царквы і пастаўлены таксама невялікі манумент.

Каментары

Усяго каментароў: 0