Крывічы. Касцёл Святога Андрэя і манастыр трынітарыяў.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі район, Крывічы.
Апісанне
У Мядзельскім раёне ў мястэчку Крывічы ёсць мураваны касцёл Святога Андрэя і манастыр ордэна трынітарыяў.
Спачатку быў драўляны касцёл, а мураваны пабудавалі ў 1796 годзе. У часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі манастыр зачынілі. У 1883 годзе вакол касцёла была пабудавана мураваная агароджа і брама.
Помнік пабудаваны ў стылі позняга барока. У інтэр'еры галоўны алтар выкананы ў стылі барока з фігурамі Ісуса, Святога Паўла, Святога Пятра, Маці Божай і Яна Евангеліста. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.03.2025
Крывічы. Касцёл Святога Андрэя і кляштар трынітарыяў.
У мястэчку Крывічы Мядзельскага раёна пабудаваны касцёл Святога Андрэя і кляштар каталіцкага ордэна трынітарыяў. Святыня знаходзіцца на галоўнай вуліцы па шляху на Будслаў, і таму прыехаць да помніка вельмі проста.
Касцёл спачатку пабудавалі драўляны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1777 годзе на грошы Андрэя Укольскага, які займаў пасаду падкорму Троцкага. У касцёл прыехалі манахі трынітарыі з Галіцыі. Касцёл быў разлічаны на шэсць манахаў. Праз некаторы час пачалося будаўніцтва мураванага каталіцкага храма. І ў 1796 годзе быў узведзены новы касцёл, які асвяцілі ў гонар Святога Андрэя.
У пачатку 19-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі касцёл быў цэнтрам парафіі, і пры ім працавала шэсць капліц. Пры манастыры працаваў шпіталь.
Пасля антырасійскага паўстання 1830-1831 гадоў Манастыр трынітарыяў зачынілі. У 1883 годзе вакол касцёла была пабудавана каменная агароджа з бутавага каменя. У 1907 годзе ў касцёле памянялі драўляную падлогу на плітку з геаметрычным арнаментам.
У савецкія часы касцёл працаваў.
Храм пабудаваны ў стылі позняга віленскага барока. Будынак - аднанефавая базіліка. Над уваходам трох'ярусная вежа-званіца. У інтэр'еры галоўны алтар выкананы ў стылі барока з фігурамі Ісуса, Святога Паўла, Святога Пятра, Маці Божай і Яна Евангеліста.
У касцёле размяшчаецца мемарыяльная дошка, якая прысвечана пісьменніку Яну Барэйку-Ходзьку, які нарадзіўся ў 1777 годзе ў Крывічах.