Знай свой край

Знай свой край

Будслаў. Сядзіба Аскеркаў.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі район, Будслаў.

Апісанне

У Будславе Мядзельскага раёна часткова захавалася сядзіба Аскеркаў. Сядзібу пачалі будаваць яшчэ ў 18 стагоддзі. Першы гаспадарскі дом быў драўляны, аднапавярховы будынак з мансардай. У пачатку 20-га стагоддзя пабудаваны двухпавярховы мураваны корпус, які захаваўся да нашага часу. Зараз у будынку працуе амбулаторыя.

Захаваўся таксама парк, брама і некалькі гаспадарчых будынкаў. На мясцовых могілках ёсць некалькі магіл роду Аскерка.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.03.2025

Будслаў. Сядзіба Аскерка.

   У мястэчку Будслаў захавалася частка сядзібы шляхетнага роду Аскерка. Раней сядзіба знаходзілася ў вёсцы Палессе каля мястэчка Будслаў. У цяперашні час гэта ўжо частка горада.

            Гэтыя землі ў Будславе належалі старажытнаму беларускаму роду Аскерка, пачынаючы з 16-га стагоддзя з часоў Вялікага Княства Літоўскага, аж да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе. 


     У дакументах часоў Расійскай імперыі за 1848 год паведамляецца, што Будслаў належыць панам Аскеркам. Яны былі гаспадарамі Будслава з 46 дварамі і 244 жыхарамі. Аскеркам належала яшчэ чатыры вёскі, тры засценкі і адзін фальварак.


       Спачатку гаспадарскі дом Аскеркаў быў аднапавярховы драўляны будынак з мансардай, які пабудавалі ў канцы 18 - пачатку 19-га стагоддзя. У цэнтральнай частцы дома была паўкруглая тэраса з балюстрадай.


       У 1908 годзе Ян Аскерка пачаў будаўніцтва каменнага двухпавярховага палаца па праекце архітэктара Стэфана Сестранцэвіча. Будынак узведзены ў стылі неабарока і класіцызму.


         Да нашага часу захаваўся парк, каменныя вароты, некалькі гаспадарчых пабудоў і каменны корпус, у якім цяпер размяшчаецца мясцовая амбулаторыя.

Каментары