Знай свой край

Знай свой край

Будслаў. Магіла актрысы Паўліны Мядзелкі.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі раён, Будслаў.

Апісанне

У мястэчка Будслаў Мядзельскага раёна ўсе едуць убачыць велічны касцёл. А ў Будславе яшчэ нарадзілася вядомая беларуская актрыса і грамадскі дзеяч Паўліна Вінцэнтаўна Мядзелка (1893-1974).

У 1913 годзе Мядзелка першай выканала ролю Паўлінкі падчас прэм'еры ў Пецярбургу п'есы Янкі Купалы "Паўлінка". Актыўна займалася педагагічнай і грамадскай дзейнасцю. Была арыштаваная польскімі ўладамі і савецкай уладай. Пасля вяртання з ссылкі вярнулася на радзіму ў Будслаў. Тут напісала свае мемуары.
Пахавана ў Будславе на мясцовых могілках. На магіле ўсталяваны вялікі помнік з чорнага граніту.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.03.2025

Будслаў. Магіла актрысы Паўліны Мядзелкі.

     У мястэчку Будслаў Мядзельскага раёна нарадзілася вядомая беларуская актрыса, грамадскі дзеяч, мемуарыстка, каханая народнага паэта Янкі Купалы Паўліна Вінцэнтаўна Мядзелка.


            П. Мядзелка (1893-1974) нарадзілася ў сям'і арганіста. Затым Паўліна вучылася ў мястэчку Глыбокае і ў горадзе Рыга. Затым у Вільні, дзе пазнаёмілася з Я. Купалам, Ядвігіным Ш, Карусем Каганцом, паэтэсай Цёткай і іншымі беларускімі нацыянальнымі дзеячамі.


           Пасля вучылася ў сталіцы ў Пецярбургу. У 1913 годзе першай выканала ролю Паўлінкі падчас прэм'еры ў Пецярбургу ў п'есе Купалы "Паўлінка". Падчас Першай сусветнай вайны займалася грамадскай дзейнасцю. У 1917 годзе разам з Магдаленай Радзівіл арганізавала ў мястэчку Жорнаўка пад Асіповічамі беларускую школу.


          Затым пераехала ў Мінск, дзе працавала настаўніцай. Прымала ўдзел у пастаноўках Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. Друкавалася ў газетах са сваімі вершамі. У 1919 годзе была арыштаваная польскімі ўладамі за сваю дзейнасць. Сядзела ў Польшчы ў турме.


        Пасля вызвалення пераехала ў Літву, а затым у Латвію. Вярнулася ў Беларусь. Працавала выкладчыкам у Горках у сельскагаспадарчай акадэміі. Працавала ў Інбелкульце.


      Была арыштаваная савецкімі ўладамі ў 1930 годзе. Выслана ў Казань, дзе выкладала рускую мову і літаратуру.

      Пасля вызвалення пасля вайны вярнулася на радзіму ў Будслаў, дзе напісала свае мемуары.

Каментары