Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом лекара Касцялкоўскага (вул. Савецкая, 5).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, Д. 5.

0

29

22.02.2025

Апісанне

У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай ёсць помнік архітэктуры - дом лекара Касцялкоўскага, які тут жыў у 19 стагоддзі. Дом пабудаваны ў 19 стагоддзі ў стылі эклектыкі. Каменны двухпавярховы. У 19 стагоддзі тут жыў вядомы лекар Ю.Касцялкоўскi і яго сын гісторык С. Касцялкоўскi. Пазней працавалі крамы і фотамайстэрня.

Пасля вайны тут былі складскія памяшканні мясцовай крамы і кафэ-марозіва. Цяпер у будынку працуюць крама "Кіно і музыка" і "Галантэя", гастраном гандлёвага дома Нёман.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.67977138
Даўгата: 23.83008224

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.02.2025

Гродна. Дом лекара Касцялкоўскага (вул. Савецкая, 5).

У Гродне па пешаходнай вуліцы Савецкай (нумар 5) знаходзіцца двухпавярховы каменны будынак, дзе жыў лекар Касцялкоўскі. Будынак узведзены на мяжы 18-19-га стагоддзяў. У 1848 годзе быў перабудаваны.


Належаў спачатку вядомаму лекару ў Гродне Юзафу Касцялкоўскаму (1833-1895). У гэтым доме нарадзіўся сын Ю. Касцялкоўскага Станіслаў Касцялкоўскі (1881-1960) - грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык, прафесар Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя, які напісаў манаграфію пра А.Тызенгаўза.


З 1881 года тут працавала крама па продажы тытуню Файвушавіча, фотамайстэрня Мойшы Кушнера, праводзілі прыём лекары, якія жылі ў будынку, і было 14 жылых кватэр. У 1894 годзе тут жыў вольна-практыкуючы ўрач Гажанскі, акушэрка Шарашэўская-Эйпшыц, у 1926 годзе - галоўны ўрач яўрэйскага шпіталя Абрахам Ліпнік.


Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1961 годзе арачны праезд у будынку быў перабудаваны – у адной палове аркі былі складскія памяшканні мясцовай крамы, а ў другой – кафэ-марозіва. Цяпер у гэтым будынку працуюць крама" кіно і музыка"," Галантэя", гастраном гандлёвага дома Нёман.

Будынак прымыкае да дамоў пад нумарамі 3 і 7.

Каментары

Усяго каментароў: 0