Гродна. Будынак мужчынскай гімназіі (вул. Савецкая, 6).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 6.
0
40
25.02.2025
Апісанне
У Гродне на пешаходнай вуліцы Савецкай знаходзіцца старадаўні будынак былой мужчынскай гімназіі. Помнік узведзены ў 18 стагоддзі. Спачатку будынак належаў каталіцкаму дамініканскаму манастыру, які быў узведзены ў 1735 годзе. У часы Расійскай імперыі манастыр зачынілі, і тут пачала працаваць мужчынская гімназія.
У гімназіі выкладалі вядомыя настаўнікі і навукоўцы. Выпускнік гімназіі Юзаф Ёдкоўскі - археолаг і нумізмат, заснавальнік музея ў Гродне. У гімназіі выкладаў грэчаскую і лацінскую мовы Ёнас Яблонскіс - аўтар першай літоўскай граматыкі. Навукоўцу ўстаноўлена памятная шыльда на будынку.
Пасля вайны дом прыстасавалі пад каўбасны цэх, а затым памяшканні перадалі пад жылыя кватэры.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.67983271
Даўгата: 23.82982794
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
25.02.2025
Гродна. Будынак мужчынскай гімназіі.
У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай, пад нумарам 6, знаходзіцца каменны двухпавярховы будынак былой мужчынскай гімназіі. Помнік узведзены ў 18 стагоддзі. Будынак некалькі разоў перабудоўваўся.
Першапачаткова будынак належаў каталіцкаму дамініканскаму манастыру, які быў узведзены ў 1735 годзе ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Акрамя манастырскіх памяшканняў тут працавала Гродзенская Дамініканская гімназія.
У часы Расійскай імперыі пасля антырасійскага паўстання 1830 – 1831 гадоў манастыр зачынілі, і тут пачала працаваць мужчынская гімназія. А касцёл кляштарны, які быў наступным будынкам па вуліцы, і да нашага часу не захаваўся, перадалі пад касцёл гімназіі.
У гімназіі выкладалі вядомыя настаўнікі і навукоўцы. Многія выпускнікі навучальнай установы сталі вядомымі дзеячамі ў Беларусі і за межамі нашай краіны. Тут выкладаў гісторык і краязнаўца Яўстафій Арлоўскі (1863-1913). Вучыўся родны брат К. Каліноўскага - Віктар Каліноўскі. Выпускнік гімназіі Юзаф Ёдкоўскі (1890-1950) - археолаг і нумізмат, заснавальнік музея ў Гродне. У гімназіі выкладаў грэчаскую і лацінскую мовы Ёнас Яблонскіс - аўтар першай літоўскай граматыкі.
Пасля Рыжскага міру 1921 года Гродна перайшло пад уладу польскай дзяржавы да 1939 года. У гэты перыяд у будынку працавала жаночая гімназія імя Эміліі Плятэр і кнігарня.
З прыходам савецкай улады з восені 1939 года і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася сярэдняя школа № 11.
Пасля вайны будынак прыстасавалі пад каўбасны цэх мясакамбіната, а затым памяшканні прыстасавалі пад жылыя кватэры. І цяпер тут жылыя кватэры і салон «Евросеть».
Каментары
Усяго каментароў: 0