Гродна. Дом Тарасевіча (вуліца Карла Маркса, 12).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 12.
0
22
01.03.2025
Апісанне
У Гродне на вуліцы К. Маркса знаходзіцца помнік архітэктуры 19-га стагоддзя дом Тарасевіча. Дом узведзены ў 1890 годзе ў часы Расійскай імперыі ў стылі эклектыкі. Будынак каменны, двухпавярховы. У будынку працавала аптэка Вайса, цырульня "Фелікс", піўная Іудзесы Чарняхоўскай. Размяшчаўся магазін па продажы цукерак.
У сучасны момант у будынку працуе крама" Мілавіца", дзе прадаецца жаночая бялізна.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.6778119
Даўгата: 23.8339047
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.03.2025
Гродна. Дом Тарасевіча.
У горадзе Гродна на вуліцы Карла Маркса (дом нумар 12) знаходзіцца помнік архітэктуры 19-га стагоддзя, які вядомы як дом Тарасевіча. Гэтая вуліца сфармавалася яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага і называлася Азёрская. Тут будаваліся значныя культавыя будынкі і палацы магнатаў і шляхты. Былі дамы і майстэрні купцоў і рамеснікаў. Падчас Расійскай імперыі вуліца называлася Купецкая.
Дом пабудаваны ў 1890 годзе ў стылі эклектыкі. Па іншых звестках пабудаваны ў 1900-м годзе. Будынак мураваны, двухпавярховы, зроблены з цэглы і атынкаваны. Мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Захавалася на парадным фасадзе частка дэкору. Значная частка дэкору была страчана ў часы капітальнага рамонту. Ёсць два балкона. Крыты двухсхільны дах. У будынку працавала ў 1915 годзе аптэка Вайса.
Пасля падпісання Рыжскага міру ў 1921 годзе горад Гродна ўвайшоў у склад Польскай дзяржавы да 1939 года, пакуль не прыйшла савецкая ўлада. У гэтыя гады ў 1926 годзе працуе цырульня "Фелікс". Таксама тут размяшчаецца ў 1928 годзе піўная Іудзесы Чарняхоўскай. Ёй у гэтым жа доме належала крама па продажы цукерак.
Цяпер у будынку працуе крама "Мілавіца", дзе прадаецца жаночая бялізна.
Каментары
Усяго каментароў: 0