Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Борэра (вуліца Карла Маркса, 10).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 10.

0

22

01.03.2025

Апісанне

У Гродне па вуліцы Карла Маркса знаходзіцца старадаўні Дом Борэра. Помнік быў пабудаваны ў 19 стагоддзі, і некаторы час быў уласнасцю Хіршы Борэра. Затым належаў Прусаку. Тут была жылая кватэра лекара Шмуіла Кагана.

Пасля вайны ў будынку працаваў пнеўматычны цір. З 1986 года размяшчаўся магазін «Зрабі сам». Зараз у будынку Ўзбекская чайхана і сушы-бар "Тунец".

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6778396
Даўгата: 23.8336715

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

01.03.2025

Гродна. Дом Борэра.

У горадзе Гродна ў гістарычным цэнтры па вуліцы Карла Маркса (дом нумар 10) знаходзіцца Дом Борэра. Гэта невялікі будынак, які знаходзіцца паміж двума вялізнымі каталіцкімі культавымі пабудовамі: Касцёлам Францішка Ксаверыя ордэна езуітаў і кляштарам брыгітак. Помнік узведзены ў другой палове 19-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі.


        У тыя часы вуліца называлася не Карла Маркса, а насіла назву купецкая. На вуліцы размяшчаліся не толькі значныя культавыя пабудовы, Палацы і асабнякі магнатаў і шляхты, але і дамы гандляроў і купцоў, крамы рамеснікаў.


         Дом каменны, зроблены з цэглы, двухпавярховы з аднапавярховай прыбудовай. Абтынкаваны. Значная частка дэкаратыўнага аздаблення параднага фасада гэтага дома была страчана падчас капітальнага рамонту. У цэнтры будынка маецца балкон. З левага боку арачны праезд.


         Помнік некаторы час быў уласнасцю Хіршы Борэра. Потым гаспадаром быў Прусак, і іншыя ўладальнікі. У 1911 годзе тут была жылая кватэра лекара Шмуіла Кагана.

       Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку працаваў пнеўматычны цір. З 1986 года размяшчалася крама, дзе прадавалі матэрыялы для тэхнічнай творчасці «Зрабі сам».

        Зараз у будынку працуе Ўзбекская чайхана і сушы–бар «Тунец».

Каментары

Усяго каментароў: 0