Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Вільнера (вуліца Карла Маркса, 13).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 13.

0

27

28.02.2025

Апісанне

У Гродне на вуліцы К. Маркса знаходзіцца Дом Вільнера, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Будынак пабудаваны ў 1889 годзе. У 1894 годзе ў гэтым доме працавала фотастудыя братоў Блох і Гіршы Абрамавіча Шульнер-Дамбравіцкага. У пачатку стагоддзя тут жыў лекар Людвіг Чаркоўскі, працавала майстэрня па рамонце гадзін.
Зараз у доме размяшчаецца салон "Вясельны дом".

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6775018
Даўгата: 23.8332452

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

28.02.2025

Гродна. Вуліца Карла Маркса. Дом Вільнера.

    У горадзе Гродна па вуліцы Карла Маркса (дом нумар 13) знаходзіцца старадаўні помнік архітэктуры пад назвай Дом Вільнера. Будынак узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1889 годзе.


      Калісьці парадны фасад гэтага дома быў аздоблены дэкорам і ляпнінай, але дэкор быў страчаны ў часы капітальнага рамонту і перабудовы. Дом каменны, двухпавярховы і атынкаваны. У цэнтральнай частцы маецца аўтэнтычны літой чыгунны балкон.


      У 1894 годзе ў гэтым доме працавала фотастудыя братоў Блоха і Гіршы Абрамавіча Шульнер-Дамбравіцкага. У пачатку стагоддзя ў 1911 годзе тут меў сваю кватэру лекар Людвіг Чаркоўскі.


           Пасля Рыжскага міру 1921 года Гродна ўваходзіла ў склад Польскай дзяржавы, да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе. У гэты перыяд у будынку жыў кіраўнік Мозес Камінскі, і працавала майстэрня па вырабе і рамонце гадзіннікаў, якая належала Вольфу Скібельскаму.


 Зараз у доме размяшчаецца салон "Вясельны дом".

Каментары

Усяго каментароў: 0