Гродна. Дом Каўфмана (вуліца Карла Маркса, 8).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 8.
0
25
28.02.2025
Апісанне
У Гродне на вуліцы Карла Маркса знаходзіцца старадаўні Дом Каўфмана. Будынак узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. Гаспадар дома Каўфман працаваў зубным лекарам. Таксама тут працавалі ўрачы Б.Рып і Минутнiцкi, акушэрка Цяпліцкая, агенцтва расійскага транспартнага і страхавога таварыства. У часы Польшчы была новы ўласнік дома - Фрэйда Кабак. Тут працавала пякарня Фрэйды Волкавай і ювелірная майстэрня А. Зіскевіча. Зараз тут працуе ювелірная майстэрня.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.6778935
Даўгата: 23.8331981
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
28.02.2025
Гродна. Дом Каўфмана.
У Гродне ў гістарычным цэнтры на вуліцы Карла Маркса (дом нумар 8), што недалёка ад касцёла, знаходзіцца помнік архітэктуры, які вядомы як Дом Каўфмана. Помнік узведзены ў другой палове 19-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі.
Гісторыкі мяркуюць, што можа быць такое, што першы паверх і склеп належыць больш старэйшаму будынку. Будынак мураваны, двухпавярховы і атынкаваны. Маецца два балкона.
Уласнік дома Каўфман працаваў вольнапрактыкуючым зубным лекарам. Таксама тут працавалі ўрачы Б.Рып і Минутнiцкi, акушэрка Цяпліцкая. Размяшчалася агенцтва расійскага транспартнага і страхавога таварыства.
У 1921 годзе быў заключаны Рыжскі мір і Гродна перайшло да польскай дзяржавы да 1939 года да прыходу савецкай улады. У гэты перыяд каля дома з'явіўся новы ўласнік. Гэта была Фрэйда Кабак. У будынку працавала пякарня Фрэйды Волкавай і была ювелірная майстэрня А.Зіскевіча.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак займалі майстэрні па рамонце кіна-абсталявання. З 1946 года пачала сваю працу Камерцыйная крама па продажы хлеба. Затым працаваў магазін "Облкультремснаб", які належаў Гродзенскаму абласному ўпраўленню культуры.
Зараз тут працуе ювелірная майстэрня.
Каментары
Усяго каментароў: 0