Гродна. Дом Цылі Булькаўштэйн (вуліца Карла Маркса, 6).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 6.
0
23
28.02.2025
Апісанне
У Гродне на вуліцы Карла Маркса ёсць старадаўні Дом Цылі Булькаўштэйн. Дом пабудаваны ў 1873 годзе. Падчас пажару 1885 года будынак таксама моцна пацярпеў, і быў перабудаваны ў стылі эклектыкі.
У будынку размяшчалася кватэра прыватнага паверанага С.Паўловіча і цырульня М. Готкіна. У перыяд Польскай дзяржавы ў будынку працавалі малочная крама А.Розы і рэстаран С. Дымента.
Пасля вайны працавалі крамы і ўстановы. Зараз тут размяшчаецца мэблевы магазін" серпантын "і цырульня "Каліфорнія".
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.677841
Даўгата: 23.833183
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
28.02.2025
Гродна. Дом Цылі Булькаўштэйн.
У горадзе Гродна па вуліцы Карла Маркса (дом нумар 6) знаходзіцца каменны будынак, які вядомы пад назвай Дом Цылі Булькаўштэйн. Дом пабудаваны ў часы Расійскай імперыі ў 1873 годзе і мае статус гісторыка–культурнай каштоўнасці.
Падчас пажару 1885 года будынак таксама моцна пацярпеў і быў перабудаваны ў стылі эклектыкі. Ёсць версія, што дом быў пабудаваны Юдэлем Салавейчыкам.
На парадным фасадзе будынка захаваўся дэкор. Частка дэкору была знішчана падчас капітальнага рамонту. Захаваліся два балконы. Але яны значна змененыя.
У пачатку 20-га стагоддзя ў будынку размяшчалася кватэра прыватнага паверанага С.Паўлавіча і цырульня М. Готкіна.
Пасля Рыжскага міру 1921 года Гродна ўвайшло ў склад Польскай дзяржавы да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе. У гэты перыяд тут у будынку працавалі малочны магазін А. Розы і рэстаран С. Дымента.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў гэтым доме працавалі крамы і ўстановы: крама № 11 «Горпищеторга», пераплетная майстэрня, крама падпісных выданняў і крама уцэненых тавараў.
Цяпер тут працуе мэблевая крама "Серпантын" і цырульня "Каліфорнія".
Каментары
Усяго каментароў: 0