Вялікія Князікоўцы. Пакроўская царква
Храм
Беларусь, Іўеўскі р., в. Вялікія Князікоўцы.
Апісанне
У Іўеўскімскім раёне ёсць вельмі шмат прыгожых і цікавых помнікаў архітэктуры. Многія з іх вядомыя па ўсёў Беларусі. А ёсць помнікі досыць сціплыя і незаўважныя. Але калі вы іх пабачыце, то яны вам запомняцца на ўсё жыццё. Адзін з такіх помнікаў – праваслаўная царква ў вёсцы Вялікія Князікоўцы. Пакроўская царква мураваная, пабудавана ў 19 стагоддзі. У апошнія гады адрамантавана.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
2Ольга Ерёменко
27.02.2025
Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы - значны архітэктурны помнік, які датуецца 1860 годам.
Першыя згадкі пра храм адносяцца да перыяду паміж 16 і 17 стагоддзямі. У 1860 годзе дзякуючы намаганням Антона Андрэевіча Глушаноўскага, кіраўніка Віленскай палатай дзяржаўнай маёмасці і сапраўднага стацкага саветніка, быў узведзены новы храм. Ён быў пабудаваны з бутавага каменя і меў крыжападобную форму.
Царква выканана ў рэтраспектыўна-рускім стылі, што робіць яе ўнікальнай у кантэксце архітэктуры таго часу. Вонкавае аблічча храма таксама змяшчае элементы класіцызму, што асабліва прыкметна ў франтоне, размешчаным над асноўным уваходам.
У 1930-я гады святаром у царкве быў Уладзімір Буко, які ў 1939 годзе прыняў пакутніцкую смерць ад рук членаў КПЗБ.
У 1980 годзе ў выніку пажару храм быў сур'ёзна пашкоджаны. Падпал здзейснілі камсамольцы-атэісты, якія працавалі ў Князікоўцах падчас уборачнай кампаніі.
Да 1992 года царква была адрэстаўравана і паўторна асвечана.
Сёння маляўнічы знешні выгляд Пакроўскай царквы дасягаецца дзякуючы гарманічнаму спалучэнню бутавага каменя і абтынкаваных дэкаратыўных элементаў. Архітэктурная кампазіцыя храма дапоўнена агароджай з параднай брамай-званіцай 2-й паловы 19 стагоддзя, што надае яму яшчэ большую выразнасць і завершанасць.
Гэты храм не толькі служыць месцам для набажэнстваў, але і з'яўляецца важным культурным і гістарычным аб'ектам, якія адлюстроўваюць архітэктурныя традыцыі свайго часу.
Алег Дзьячкоу
05.10.2024
Вялікія Князікоўцы. Пакроўская царква.
Калі будзеце ехаць ў мястэчка Ліпнішкі, каб пабачыць там незвычайны неагатычны касцёл, то пасля варта завітаць у суседнюю вёску з цікавай назвай Вялікія Князікоўцы. Пры набліжэнні да вёскі прама на трасе з левага боку вы пабачыце невялікі каменны храм. Гэта царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Першы праваслаўны храм тут будуецца яшчэ ў 17 стагоддзі. А ў 1860 годзе з дапамогай упраўляючага Віленскай палатай дзяржаўнай маёмасці, сапраўднага стацкага саветніка Антона Глушаноўскага быў пабудаваны новы праваслаўны храм. Царква пабудавана з бутавага камяня, якога ў наваколлі досыць шмат. У часы польскай дзяржавы тут служыў святаром Уладзімір Буко. У пасляваенныя гады царква моцна пацярпела ад пажара. А ўжо пасля развала савецкай дзяржавы пачалося адраджэне святыні. Перад царквой вы пабачыце мураваную браму. Калі вам пашанцуе, то вас сустрэне мясцовы праваслаўны святар, які ветліва раскажа пра гісторыю гэтай святыні.