Мосар. Касцёл і дэндралагічны комплекс
Прыродны аб'ект
Беларусь,Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць, вёска Мосар
3
424
14.06.2024
Апісанне
Мосар - гэта маляўнічае ўнікальнае месца (вёска) у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, якое знаходзіцца прыкладна ў 18 км ад горада Глыбокае.
Першая згадка Мосара адносіцца да 1514 года. У 1792 годзе тут быў узведзены касцёл Святой Ганны, які стаў вядомы ў Беларусі і за яе межамі. На тэрыторыі касцёла размяшчаецца дэндралагічны комплекс з зялёнымі алеямі, дагледжанымі кветкавымі кветнікамі, штучнымі вадаёмамі, масткамі і альтанкамі. Тут вялізная колькасць рэлігійных скульптур, сустракаюцца сусветна вядомыя скульптурныя копіі, а таксама невялікія архітэктурныя кампазіцыі, кожны элемент якіх хавае сваю гісторыю і мае сімвалічнае значэнне.
Таксама тут працуе філіял Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, наведаўшы які можна пазнаёміцца з гісторыяй Мосара і культурнымі асаблівасцямі гэтай мясцовасці.
Вэб сайт:
http://mosar.glubokoye.museum.by/Катэгорыі

Экспазіцыя

Батанічны

Помнік архітэктуры

Паркавая зона

Гістарычнае

З дзецьмі
Месцазнаходжанне
Шырата: 55.232656
Даўгата: 27.4759301
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Ольга Ерёменко
14.06.2024
Вёска Мосар - гэта ўнікальнае месца (вёска) у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці
Касьцёл Сьвятой Ганны, пабудаваны ў 18 стагодзьдзі ў вёсцы Мосар, зьяўляецца адной з асноўных яе выбітнасьцяў.
На тэрыторыі касцёла размешчаны старажытная брама і агароджа 19 стагоддзя, цэлы шэраг непаўторных рэлігійных скульптур, многія з якіх адзіныя ў сваім родзе ў Беларусі, што робіць Мосар унікальным паломніцкім комплексам. У найпрыгажэйшай капліцы 1997 года пабудовы захоўваецца копія Вастрабрамскай іконы Божай Маці, сама ж капліца ўяўляе сабой паменшаную копію арыгінальнай Вастрабрамскай капліцы.
У 1988 г. пробашчам касцёла быў прызначаны Ёзас Булька, які праслужыў у ім больш за 20 гадоў. Дзякуючы намаганням ксяндза вёска Мосар атрымала новае нараджэнне, ператварыўшыся ў аазіс прыгажосці, якую ў народзе сталі называць «беларускім Версалем»: ён стварыў вялікі батанічны сад са скульптурнымі копіямі сусветна вядомых шэдэўраў.
Таксама пробашч касцёла быў вядомы як прыхільнік здаровага ладу жыцця і змагар з п'янствам: пры ім вёска Мосар, як і ўся тэрыторыя Удзелаўскага сельсавета Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, стала "цвярозай зонай", дзе ў магазінах нельга было знайсці алкаголь (замест гэтага пачалі прадаваць лімоны. ). У былой званіцы касцёла быў арганізаваны адзіны ў сваім родзе антыалкагольны музей, у які мясцовыя жыхары здавалі свае самагонныя апараты, у ім захоўваліся іх распіскі аб тым, што яны адмаўляюцца ўжываць спіртное.
На тэрыторыі касцёла з часам была арганізавана Алея цвярозасці, дрэвы на якой саджалі Таварыствы ананімных (былых) алкаголікаў з Беларусі, Польшчы і Літвы.
Гэта незвычайная экспазіцыя таксама прыцягвае ўвагу ўсіх падарожнікаў.
Тут можна правесці цэлы дзень, вывучаючы разнастайныя каталіцкія скульптуры і спазнаючы іх сімвалічнае значэнне, а таксама павольна гуляючы ўздоўж парка па алеях, якія вядуць да крыніцы са святой вадой багатай мінеральнымі рэчывамі, з цікавасцю зазіраючы ва ўсе куткі, акрэсленыя зялёнай загараддзю. З'яжджаць проста не жадаецца: прырода тут неверагоднай прыгажосці, а ў паветры лунае спакой і прымірэнне.
Каментары
Усяго каментароў: 0