Знай свой край

Знай свой край

Віцебск. Васкрасенская царква.

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебск, Ратушная плошча, 1

0

343

28.08.2024

Апісанне

Наадварот ратушы, на правым беразе ракі Віцьбы, на гандлёвай плошчы каля крам, была пабудавана Васкрасенская царква, якую яшчэ звалі Рынкавай. Царква пабудавана ў 1770-х гадах у стылі віленскага барока. Знесена ў 1936 годзе. Была рэканструявана ў 2008 годзе. Храм дзейны.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.19479049
Даўгата: 30.20603845

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

28.08.2024

Віцебск. Васкрасенская царква.

Калі шпацыруеце па гістарычнаму цэнтру Віцебска, вашу ўвагу абавязкова прыцягне выгляд незвычайна прыгожага храма, які знаходзіцца злева ад ратушы, на былой гандлёвай плошчы. Васкрасенская царква будавалася ў 1772-1779 гадах у стылі тагачаснага віленскага барока як уніяцкі храм па фундацыі віцебскага мешчаніна Мікалая Смыка з дапамогай цэха майстроў-кажамякаў. Тут, на гэтым месцы, калісьці ўжо існавала драўляная Васкрасенская царква. У час вайны з Напалеонам у 1812 годзе фрнцузы стварылі у храме фуражны склад. У 1834 годзе перададзена праваслаўным вернікам. Храм знеслі ў 1936 годзе.

Адноўлены ён быў у 2008 годзе на тых жа падмурках. Царква пабудавана ў стылі позняга віленскага барока, а інтэр’ер быў аздоблены ў стылі ракако. Храм уяўляе з сябе мураваны аднанефны двухвежавы  будынак з паўкруглай апсідай, над якой узвышаецца “карона” - хвалісты франтон. Галоўны фасад таксама мае хвалістую плоскасць з насычаным ляпным дэкорам. Паміж вежамі знаходзіцца фігурны порцік.  Васкрасенская царква знаходзіцца ў самым гістарычным сэрцы Віцебска, вакол храма безліч цікавых помнікаў і будынкаў. Проста насупраць царквы – помнік Вялікаму князю літоўскаму Альгерду. А справа і перад царквой - пешаходныя вуліцы.

Каментары

Усяго каментароў: 0