Знай свой край

Знай свой край

Туркаўская Слабада. Пакроўская царква/

Храм

Храм

Беларусь, Могілёвская вобл., Бабруйскі район, Туркаўская Слабада.

Апісанне

У мястэчку Туркаўская Слабада Бабруйскага раёна пабудавана драўляная Пакроўская царква. Мястэчка вядомае з 18-uf стагоддзя з часоў Вялікага Княства Літоўскага. У пачатку 20-uf стагоддзя ў часы Расійскай імперыі была ўзведзена стараабрадчаская Пакроўская царква.

Помнік створаны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. У асноўным аб'ёме ў бакавых сценах ёсць прамавугольныя аконыя праёмы са стаўнямі. У апошнія гады царква адрамантавана. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.03.2025

Туркаўская Слабада. Пакроўская царква.

У Бабруйскім раёне ў мястэчку Туркаўская Слабада пабудавана драўляная праваслаўная Пакроўская царква. Мястэчка наведаць зусім не складана, бо яно вельмі зручна размяшчаецца ў пары кіламетрах ад трасы Бабруйск–Жлобін Е–271.


       Упершыню ў гістарычных крыніцах мястэчка ўпамінаецца ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1744 годзе, як Туркаўская Слабада. У тыя часы мястэчка ўваходзіла ў склад маёнтка Туркі. Гаспадарамі маёнтка былі паны Скорыны з Рэчыцкага павета.


       У часы Расійскай імперыі ў 1897 годзе налічваўся 71 двор і ўваходзіла ў склад Туркаўскай воласці Бабруйскага уезда Мінскай губерніі. У часы НЭП–а (Новая Эканамічная Палітыка) у 1926 годзе ў мястэчку была найбольшая колькасць насельніцтва каля 500 чалавек.


        У часы калектывізацыі ў 1932 годзе быў створаны мясцовы калгас «Красный Борец». У мястэчку працаваў млын. На сённяшні дзень у мястэчку налічваецца менш сотні жыхароў.


        Архітэктурнай дамінантай Туркаўскай Слабады з'яўляецца драўляная праваслаўная Пакроўская царква. Храм гэты незвычайны, бо яго будавалі стараабрадцы, якія прыйшлі на Беларусь з Расіі.


       Царква ўзведзена ў традыцыях беларускага народнага драўлянага дойлідства. Складаецца з прытвора і асноўнага аб'ёма малітоўнай залы. Над прытворам узведзена шматярусная вежа–званіца васьмярык на чацверыку. Асноўны аб'ём у плане прамавугольны і накрыты вальмавым дахам. 

Каментары